Грамадства1010

Галоўнаму рэдактару Tut.by адмовілі ў хадайніцтве. Яна застаецца абвінавачанай па «справе БелТА»

30 лістапада галоўнаму рэдактару партала Tut.by Марыне Золатавай адмовілі ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу па «справе БелТА».

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

Раней галоўны рэдактар ​​Tut.by падала хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле арт. 86 КК. Аднак у гэтым ёй адмовілі. Такое рашэнне ёй агучыў кіраўнік следчай групы Аляксандр Сяменік.

Ён таксама паведаміў, што адпаведны дакумент ёй адпраўлены па пошце. Ёй далі месяц на азнаямленне з матэрыяламі справы. Затым яна зможа зноў звярнуцца з хадайніцтвам у пракуратуру аб спыненні крымінальнага пераследу.

Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачванай па «справе БелТА». Галоўнага рэдактара Tut.by абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкулу — ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Усе астатнія 14 супрацоўнікаў розных СМІ раней былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампенсаваць страту.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць