Усяго патроху11

«Макдональдс» расказаў, колькі прадаў бульбы фры ў лістападзе

Увесь лістапад 2018 у Беларусі і ва ўсім свеце ў рэстаранах «Макдональдс» праходзіла дабрачынная кампанія «МакХэпі Дзень»: цэлы месяц беларусы, набываючы вялікую бульбу фры, рублём падтрымлівалі Беларускі дзіцячы хоспіс і Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці.

У падтрымку арганізавалі марафон «Зорны лістапад», удзельнікамі якога сталі славутыя спартсмены Аляксандра Герасіменя, Ганна Гуськова, Аляксандра Сасновіч, Меліціна Станюта і Наталля Цылінская, гульцы каманд ФК «Дынама-Мінск» і БК «Цмокi-Мiнск», вядучыя Ганна Бонд, Тамара Лісіцкая і Антон Мартыненка, прадзюсар Кацярына Раецкая, фэшн-блогер Марыя Пагарэлава, лідар гурта J: Морс Уладзімір Пугач і іншыя.

На працягу ўсяго месяца яны з'яўляліся за прылаўкамі рэстаранаў «Макдональдс», каб распавесці наведвальнікам пра акцыю «МакХэпі День», кульмінацыяй якой стала 20 лістапада, Сусветны дзень дзіцяці, калі ўсе сродкі, атрыманыя ад продажу бульбы фры ва ўпакоўцы любога памеру, таксама былі пералічаныя на дабрачынныя мэты.

Як вынік, госці рэстаранаў «Макдональдс» набылі рэкордныя 265 133 вялікія порцыі бульбы фры па выніках лістапада, пра што прадстаўніцтва ў Беларусі аб'явіла сёння, у свой 22-ы дзень нараджэння. Кампанія абяцае даць справаздачу аб набыцці медыцынскага абсталявання для Беларускага дзіцячага хоспіса і Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці ў пачатку 2019 года.

«У Беларусі паступова прыжываецца паняцце пра сацыяльную адказнасць як грамадства, так і бізнэсу. У сацыяльнай сферы многія кірункі паспяхова рэалізуюцца дзякуючы грамадскім арганізацыям. Але паспяховасць іх працы шмат у чым залежыць ад падтрымкі з боку бізнэсу, — адзначыла дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса Ганна Гарчакова. — Дзякуючы дапамозе «Макдональдса» была пабудавана і функцыянуе гасцініца для бацькоў на базе новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса. Штогод кампанія праводзіць акцыю «МакХэпі Дзень», частка выручкі ад якой ідзе на куплю абсталявання, якое так неабходна падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса».

Кампанія «Макдональдс» у Беларусі праводзіць акцыю «МакХэпі Дзень» 17 гадоў. За гэты час былі сабраны сродкі на дапамогу 14 сацыяльным і медыцынскім дзіцячым установам краіны. За ўсе 17 гадоў правядзення кампаніі было сабрана больш за 1 900 000 беларускіх рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць