Грамадства3535

Адразу дзясятак рэгіянальных суполак Укантакце апытаў людзей, ці хочуць яны ў склад Расіі. Вынікі могуць вас здзівіць

Адразу з дзясятак рэгіянальных суполак у сацыяльнай сетцы Укантаце ў адзін час праводзілі аднолькавую апытанку: «Ці хочаце вы ў склад Расіі?».

Прычынай для гэтага стала выказванне лідара расійскай партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага пра тое, што большасць жыхароў Беларусі падтрымае далучэнне краіны да ўсходняй суседкі.

Адметна, што ўсе гэтыя допісы былі зробленыя ў аднолькавай стылістыцы. З аднаго боку, гэта можа ўказваць на нейкую замову, з другога — адміністратары суполак проста слепа капіююць ідэі адно аднаго. Дарэчы, адметна, што амаль паўсюль першым ішоў варыянт «за» далучэнне да Расіі.

Тым не менш на дадзеныя гэтых апытанак сталі спасылацца ўжо некаторыя расійскія выданні.

У суполцы «Твой Мінск» прагаласавала 2500 чалавек. 76,5% з апытаных выступаюць за захаванне незалежнасці. Мабыць, для сталіцы гэта не дужа незвычайныя лічбы.

Падобны працэнт прыхільнікаў суверэнітэту краіны ў Брэсце. У апытанні суполкі «БрэстСіці» ўзяло ўдзел 1280 карыстальнікаў Укантакце. З іх — 73% за незалежнасць краіны.

А вось найгоршы паказчык у Віцебску. Частка суполкі «Нетыповы Віцебск» не абрала ні варыянт незалежнасці, ні варыянт далучэння, а проста захацелі паглядзець на вынікі апытання. Але ўсё ж варыянт далучэння набраў найбольшую падтрымку — 39%.

Не лепшая сітуацыя назіраецца і ў яшчэ адной віцебскай суполцы «Гэта Віцебск, дзетка». Тут таксама большасць галасуе за ўступленне ў склад Расіі.

Не нашмат лепшая сітуацыя ў Барысаве. Але ў суполцы «Тыповы Барысаў» усё ж 56% апытаных (усяго 2600) лічаць, што Беларусь павінна застацца незалежнай краінай.

У Гомелі большасць абрала шлях у Еўрасаюз, калі іх аб'яднаць з тымі, хто за «асаблівы шлях», то атрымаецца больш за 60%. За аб'яднанне з Расіяй менш за 40%.

У суполцы слуцкага «Кур’ера» 38% апытаных лічаць, што нашай краіне нікуды далучацца не варта. 23% фаталістычна адказалі, што беларусы зробяць усё так, як ім скажуць. 25% лічыць, што мы і так дэ-факта ў складзе Расіі. А 13% аптымістаў адказваюць пра тое, што «няхай Расія ўваходзіць у склад Беларусі».

Урэшце, у суполцы «Падслухана Пружаны», пра якую мы пісалі раней, 72% рэспандэнтаў выступаюць за захаванне незалежнасці.

Адметна, што найбольш галасоў было аддадзена ў суполцы партала Tut.by. Там прагаласавала больш за 10 тысяч чалавек. І больш за 80% выступаюць супраць далучэння да Расіі.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць