Свет22

Пасол ЗША ў Германіі прыгразіў нямецкім фірмам санкцыямі за «Паўночны паток — 2»

Пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнэл разаслаў нямецкім фірмам, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекту «Паўночны паток — 2» лісты з пагрозамі санкцый. Пра гэта са спасылкай на Bild am Sonntag паведамляе DW.

Пасля таго, як Грэнэл яшчэ ў канцы снежня прыгразіў санкцыямі фірмам, ён цяпер па электроннай пошце разаслаў шэрагу нямецкіх кампаній пагрозлівыя лісты.

«Мы зноў падкрэсліваем, што фірмы, якія ўдзельнічаюць у расійскім сектары экспарту энергіі, займаюцца тым, што звязана са значнай рызыкай санкцый. У выніку фірмы, якія падтрымліваюць збудаванне «Паўночнага патоку — 2» і «Турэцкага патоку», актыўна падрываюць бяспеку Украіны і Еўропы», — гаворыцца ў лісце Грэнэла.

Амбасадар ЗША таксама заявіў, што Еўрасаюз, ажыццяўляючы гэтыя праекты, трапляе ў залежнасць ад Расіі.

МЗС Нямеччыны раскрытыкаваў дзеянні Рычарда Грэнэла, заявіўшы, што яны супярэчаць дыпламатычнай практыцы.

Са свайго боку, прадстаўнік Грэнэла заявіў, што ліст пасла варта ўспрымаць не як пагрозу, а як «яснае пасланне амерыканскай палітыкі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-959

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-959

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць