Здарэнні55

Больш за 170 аўтааварый адбылося ў сталіцы за суткі. У адным ДТЗ пацярпела дзяўчына у слухаўках і капюшоне

За мінулыя суткі ў Мінску зарэгістраваны 172 аварыі, большасць з якіх выклікана невыкананнем дыстанцыі і парушэннем правілаў манеўравання, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік аддзела агітацыі і прапаганды з Аляксандра Папова.

У дарожную абстаноўку карэктывы ўнесла надвор'е. Сярод усіх аварый зафіксавана адно ДТЗ з пацярпелым. Адбылося яно на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паблізу дома №48 на вул. Усходняй ўвечары 18 студзеня.

У дзяўчыны папярэдне дыягнаставалі удар ступні. Пасля аказання неабходнай дапамогі ў медустанове грамадзянку адпусцілі дадому.

Пацярпелая перасякала дарогу ў слухаўках і капюшоне. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна не паглядзела на праезную частку, а кіроўца не думаў, што чалавек ступіць на пешаходны пераход.

Пешаходаў заклікаюць быць асцярожнымі пры перасячэнні праезнай часткі, заўсёды пераконвацца ў бяспецы выхаду на яе, а таксама адмовіцца пры гэтым ад выкарыстання мабільных тэлефонаў і слухавак.

Кіроўцам у сваю чаргу быць пільнымі пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў. Пры гэтым неабходна ўлічваць ўмовы надвор'я і стан дарожнага пакрыцця. Варта павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Ва ўмовах галалёду па магчымасці лепш наогул адмовіцца ад выкарыстання аўтатранспарту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць