На сельскагаспадарчым полі каля вёскі Галачоўка Чавускага раёна ноччу рэйдавая група дзяржінспектараў спыніла аўтамабіль ЗІЛ, на якім ехалі чацвёра жыхароў горада Чавусы. Двое з іх знаходзіліся ў кузаве грузавіка з зараджанай стрэльбай. Усе, акрамя кіроўцы, мелі ліхтары, якімі падсвечвалі наваколлі - верагодна, у пошуках дзічыны, піша Звязда.
Мужчын западозрылі ў браканьерстве, паколькі дакументаў на паляванне ў іх не было. Да таго ж такі спосаб палявання - з транспартнага сродку - забаронены і строга караецца нават у тым выпадку, калі парушальнікі не паспелі здабыць дзічыну. Чавускі РАУС ужо пачаў крымінальную справу.
У дачным доме аднаго з затрыманых следча-аператыўная група выявіла дзве незарэгістраваныя стрэльбы і 15 кілаграмаў мяса дзіка. Гэта сведчыць аб тым, што «браканьерская брыгада» магла і раней займацца незаконнымі паляваннямі, паведамілі ў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У працэсе расследавання будзе ўстаноўлена дачыненне кожнага з чацвярых паляўнічых-нелегалаў. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары