Гісторыя22

SSRB100: з'явіўся сайт, які расказвае гісторыю першай БССР у форме ньюсфіда

Сайт «ССРБ100» падае гісторыю без купюр.

57 дзён існавання першай ССРБ былі вельмі насычанымі на падзеі і інтрыгі. Тая ССРБ знікла, паўшы ахвярай «рэалпалітык» часоў Грамадзянскай вайны. Але падзеі зімы 1919 года сталі падмуркам для БССР і сённяшняй незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Сацсеткі дазваляюць зараз сачыць за падзеямі ў свеце ў жывым эфіры. Некаторыя навіны з’яўляюцца ў сацсетках значна раней, чым у СМІ, некаторыя палітыкі працуюць з сацсеткамі наўпрост, каб данасіць сваё меркаванне народу. Выпадкі калі якое-небудзь паважанае выданне піша: «У сваім твітары Дональд Трамп чарговы раз…» ужо перасталі здзіўляць публіку.

А што было б, калі сацсеткі існавалі 100 год назад? Як бы выглядалі профілі асобаў, якія многія з нас ведаюць толькі дзякуючы школьным падручнікам? Гісторыя, пададзеная ў выглядзе сацыяльнай сеткі, ажывае.

Жылуновіч публікуе свае вершы і дзеліцца рашэннямі па бягучых справах рэспублікі. Луцкевіч каментуе працу савета дэпутатаў у Гародні. Сталін піша Жылуновічу, каб ён не чубіўся з Мясніковым, а Шантыр скардзіцца, што не можа выехаць на сваю наркамаўскую працу без дазволу ваенкама.

І ўсё гэта са спасылкамі на крыніцы, з магчымасцю рэпостаў у твітар, картай з месцамі, дзе адбываюцца тыя, альбо іншыя падзеі. Крок за крокам чытач зможа адсачыць як стваралася Беларуская Савецкая Рэспубліка, як яе кіраўнікі ўсведамлялі сабе кіраўнікамі незалежнай дзяржаы, што рабілі ў гэты самы час дзеячы БНР, такія вядомыя гістарычная асобы як Вайніловіч і Скірмунт, што публікавала прэса.

Сайт «ССРБ100» — гэта гісторыя без купюр. Праект, дзе не ставіцца мэта паказаць, што хтосьці дурны, а хтосьці не. Штодзень хтосьці з гістарычных асобаў, газет ці арганізацый публікуе ў свой профіль тое, што прымалася, пісалася ці казалася ў гэты дзень ці прыблізна ў гэты дзень, ці што адносіцца да гэтага дню, калі справа ідзе пра мемуары. Ад тых, хто стварыў гэты праект, толькі невялічкія артыкулы, якія дапамогуць падумаць пра тое, пра што рэдка кажуць у публічнай прасторы, ці дапамогуць даць кантэкст запісаў.

Як сказаў адзін з нашых першых чытачоў, калі дзяліўся лінкам на праект: «далучайцеся, чытайце, спрачайцеся».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць