Эканоміка3737

Янчэўскі: Экспарт ПВТ перавысіў усе прагнозы і вырас амаль да 1,5 млрд даляраў

Экспарт Парку высокіх тэхналогій за 2018 год вырас на 38% у параўнанні з 2017 годам і склаў $ 1 млрд 414 млн.

Па прагнозах сусветных аўдытараў, Парк павінен быў наблізіцца да гэтых паказчыках толькі ў 2020 годзе. Асноўнымі спажыўцамі прадуктаў ПВТ з'яўляюцца краіны ЕС і ЗША (больш за 90%), адзначаецца ў прэс-рэлізе ПВТ.

«Рост ПВТ па экспарту перасягнуў усе нашы чаканні. Тыя прагнозы, якія давалі нам вядучыя агенцтвы, мы таксама рэзка перавысілі. Гэта поспех не толькі Парку высокіх тэхналогій, але і поспех ўсёй нашай краіны. Беларусь сёння рэальна ператвараецца ў адзін з вельмі магутных IT-кластараў усяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Баюся сурочыць, але зараз мы ясна бачым, што ўсе падставы ёсць для працягу магутнага, добрага і імклівага росту», — адзначыў дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

Агульны аб'ём вытворчасці ПВТ склаў 3 млрд 202 млн рублёў, рост у параўнанні з 2017 годам 47%. На ўнутраным рынку рэзідэнты Парку распрацавалі і ўкаранілі ІТ-рашэнняў на суму Br297 млн. Гэта на 59% больш, чым у 2017 годзе.

Сярэдні заробак IT-спецыяліста за мінулы год склаў 4487 рублёў.

Сярэдні праграміст плаціць у 3,2 разы больш падаходнага падатку, чым сярэдні беларус, але ў Фонд сацыяльны абароны насельніцтва пералічвае толькі столькі ж, як і сярэдні беларус.

Пасля падпісання дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі» у ПВТ ўступіла 267 кампаній — за 2018 год больш, чым за ўсю 12-гадовую гісторыю Парку.

Пры гэтым актывізавалася праца старых кампаній, якія за мінулы год стварылі 5 тыс. новых працоўных месцаў.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»3

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць