Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Лукашэнка ў тэлевізары: віншаванне з цяжкім годам

Заўважце: якая шалёная канцэнтрацыя адмоўяў! Суцэльныя «не». У стылістыцы Лукашэнкі яны звычайна ёсць маркерамі таго, што яго палохае.

Гэтым разам навагодняе віншаванне з вуснаў афіцыйнага кіраўніка гучала зусім у іншай танальнасці, чым год таму. Тады ўразіла антызаходняя, канфрантацыйная рыторыка. Цяпер Лукашэнка зазначыў: Беларусь — еўрапейская краіна.

Канечне, і ў гэты афіцыйны тост спічрайтэры напіхалі прапагандысцкага шалупіння. Кшталту таго, што крызіс пацвердзіў правільнасць беларускай мадэлі развіцця :)

Між тым за лічаныя гадзіны да новага года Лукашэнка казаў на нарадзе ў Магілёве, што «неабходна рашуча адмовіцца ад тактыкі бяздумнага адміністравання, бюракратычнай цяганіны пры прыняцці рашэнняў у эканамічных сітуацыях, якія хутка змяняюцца». І што

«сістэма нагляду і розных абмежаванняў толькі адбівае жаданне прымаць аператыўныя рашэнні на сваім узроўні». Нарэшце, апафеоз (адрасавана вертыкальнікам): «Яшчэ раз папярэджваю — пакіньце кіраўнікоў прадпрыемстваў у спакоі!». Ці не красамоўная характарыстыка сутнасці «беларускай мадэлі», дэ-факта варожай законам эканомікі?

Але вернемся да віншавання. Вось яшчэ пасаж: «Памятаеце, як нас крытыкавалі за тое, што мы не далі памерці сялу? Але калі грымнуў прадуктовы крызіс, у выйгрышы апынуліся краіны, здольныя самі сябе забяспечыць прадуктамі харчавання, у тым ліку і наша Беларусь».

Мо’ хто кіне спасылку: якія ж нягоднікі бэсцілі беларускую ўладу за тое, што не дала памерці сялу?

Відаць, маецца на ўвазе крытыка на адрас калгаснага ладу ды праграмы аграгарадкоў. Але ж сістэма сапраўды неэфектыўная, і прадукты нашы дарагія. Вёска не памерла, аднак спілася і ледзьве дыхае. Так што ганарыцца надта няма чым.

Увогуле ж навагодні зварот варта чытаць між радкоў. Там, дзе гучыць адмоўе «не», вылазяць фобіі. Найперш гэта тычыцца крызісу.

Падкрэслена празрыстымі эківокамі, што ён не наш, а прыйшоў з Захаду. «І сёння нас не трэба палохаць гэтым няпрошаным госцем. Наступны год будзе цяжкі, але беларусам не прызвычайвацца пераадольваць цяжкасці, былі часы і цяжэйшыя». І вось яшчэ: «Так, будзе няпроста, але вы мусіце ведаць: улада не дапусціць абвалу ды хаосу, не здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі не здрадзім свайму прынцыпу — клопат пра чалавека…».

Заўважце: якая шалёная канцэнтрацыя адмоўяў! Суцэльныя «не». У стылістыцы Лукашэнкі яны звычайна ёсць маркерамі таго, што яго палохае.

Такім чынам, квінтэсэнцыя у тым, што год будзе вельмі цяжкі. І наверсе засцерагаюцца менавіта абвалу ды хаосу, няздольнасці выканаць сацыяльны кантракт.

Як ні парадаксальна, але менавіта навагодні падарунак ад МВФ (нават болей, чым прасілі — два з паловай мільярды долараў) пагражае непрыемнымі наступствамі — скарачэннем заробкаў, сацыяльных праграм, дэвальвацыяй. Бо МВФ дае грошы пад канкрэтныя непапулярныя рэформы.

Іх бы правесці некалькі гадоў таму, на піку расійскага нафтагазавага допінгу! Але ж тады здавалася, што дурніца будзе вечнай.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць