Французскі дызайнер Сымон Порт Жакмюс прыдумаў парадаксальны трэнд — малюсенькія сумкі, у якія не змесціцца нават крэдытная картка.
Як зазначае The Guardian, у мікраскапічную сумачку можна пакласці хіба што «пару цукерак і адзін навушнік AirPod».
Каму патрэбна такая сумка? Мабыць, яшчэ і пакупнікам Louis Vuitton — яны таксама нядаўна выпусцілі сумку памерам з футляр ад памады, якую можна купіць за 1740 долараў.
Недарэчныя і сімпатычныя малюсенькія сумачкі маментальна заваявалі інстаграмы — пакуль моднікі такім чынам дэманструюць свой статус, звычайныя карыстальнікі складаюць жарты накшталт «нарэшце з'явілася сумка, куды змесцяцца ўсе мае грошы».
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары