Культура

Час Кузьміна

Лідэр «Мясцовага часу» Алесь Кузьмін ужо чатыры гады жыве ў Нямеччыне.

Лідэр «Мясцовага часу» Алесь Кузьмін ужо чатыры гады жыве ў Нямеччыне.

Таксама Алесь Кузьмін чатыры гады не даваў інтэрвію беларускім журналістам. Куды зьнік музыка, які валодае самым незвычайным вакалам у айчынным року, ведалі толькі некалькі яго сяброў. У 2002 годзе Алесь прыняў рашэньне зьехаць у Нямеччыну, і зьвестак ад яго цягам гэтых год зусім не было. Карэспандэнт «НН» адшукаў яго ў нямецкім горадзе Вісбадэн, каб павіншаваць з выхадам двух альбомаў «Мясцовага часу» на CD.

На экскурсію ў Полацак

«Безумоўна, прыемная навіна, хоць гэты час адышоў назаўжды», – у голасе Кузьміна праскоквае лёгкі акцэнт. Высьвятляецца, што па-беларуску ў Вісбадэне няма з кім пагутарыць. Нават зь сямейнікамі. Жонка Кузьміна паходзіць з Узбэкістану, а двое ягоных дзетак нарадзіліся ўжо ў Нямеччыне. Алесь плянуе звазіць іх на экскурсію на сваю радзіму – у Полацак, пра які ён ім так шмат апавядае. «Яны павінны пабачыць Сафію», – з настальгіяй кажа музыка. Беларускай гісторыяй зацікавіліся і яго тутэйшыя сябры, асабліва калі дачуліся, што ў Полацку шмат стагодзьдзяў таму знаходзілася філія «Ганзы» – купецкага саюзу, які паспрыяў узбагачэньню Нямеччыны. «Для іх гэта было адкрыцьцё», – сьмяецца Алесь. Ён прызнаецца, што зь цягам часу ў яго зьявіліся іншыя зацікаўленьні, і музыка адышла на другі плян. Былая рок-зорка займаецца ўстаноўкай кандыцыянэраў, зрэдчас дзеля забавы піша песьні і, паводле ўласнага прызнаньня, больш глядзіць не наперад, а азіраецца назад, разважае, што можа пакінуць дзеткам. Сёлета ён справіў сваё саракагодзьдзе і кажа, што цяпер выглядае зусім не як рок-герой: «Мясцовы час» – героі мінулага. Навошта вяртац-ца ў рок-н-рол? Там цяпер правяць іншыя». Кузьмін сочыць за беларускай музыкай праз «Тузін Гітоў», але не бярэцца казаць пра яе стан: «Не магу я ацэньваць ніко-га, я і пятнаццаць гадоў та-му мог ацэньваць толькі свой гурт», – сьціпла зазначае ён.

Час «Мясцовага часу»

Роўна пятнаццаць гадоў таму «Мясцовы час» запісаў у Мазыры альбом «Наша ўскраіна». Цяпер гэта клясыка нашага року. «Тады час быў такі – натхняцца можна было ні з чаго, проста ад усьведамленьня таго, што прыйшоў наш час. Музыка сталася для нас жыцьцём», – узгадвае Алесь. Дзіва, але лідэр адной з самых вядомых айчынных рок-камандаў ня меў базавай адукацыі па беларускай мове. У тыя часы бацькі, калі адзін зь іх расеец, маглі вызваліць ад вывучэньня беларускай мовы сваіх дзяцей. «Я быў задаволены – адным прадметам стала меней», – распавядае цяпер музыка. Цікавасьць да мовы прыйшла ў яго разам з рок-н-ролам ды з уласным жаданьнем падвучыць гісторыю. «І тады мяне ахапіў гонар за зямлю, на якой я жыву», – кажа Алесь. Канечне, ён не забываецца на гурт «Мроя» і Алеся Аркуша, якія дапамаглі гурту «Местное время» стаць «Мясцовым часам». «Я б схлусіў табе, калі б сказаў, што не настальгую па тых часах», – кажа Алесь.

Чужаніца

Але цягнулася такая творчая ідылія нядоўга. «Мясцовы час» гучаў на беларускім радыё, яго часьцяком запрашалі на айчыннае тэлебачаньне, а разам з тым гурт набываў папулярнасьць у Польшчы. Але аднойчы гэта ўсё перапынілася. Прыйшоў новы час, у варунках якога «Мясцовы час» ня мог існаваць. Зрэшты, ня толькі яны. Выдаўшы «Танцы на даху», счах «Уліс». Дзякуючы высілкам Кораня, ён аджыў, але гэта была ўжо іншая каманда. «Мроя» не ўпісвалася ў новую грамадзкую сытуацыю ды ішла да самараспаду. Алесь Кузьмін адчуў гэты злом і больш ня здолеў напісаць аніводнай песьні. «Рэзка паўстала праблема грошай, дакладней – іх адсутнасьці. Натхненьне папросту зьнікла. Зьнікла і адчуваньне сугучча з часам». «Мясцовы час» распаўся, каб празь некалькі год зрабіць спробу адраджэньня з досыць слабым альбомам «Халі-Галі» і разысьціся назаўжды. «Мне патрэбныя былі перамены, бо ў Беларусі я ўжо ня мог змагацца з думкай, што я тут чужы, – прызнаецца цяпер Кузьмін. – Ці правільны крок я зрабіў, здолею сказаць, як пройдзе час».

Сяргей Будкін

«Мясцовы час» – «Мой дом» (1989); «Ускраіна» (1990).

БМА Group, 2006.

Нараканьні ў бок выдаўцоў: не пазначаны ані прозьвішчы ўдзельнікаў легендарнае каманды, ані аўтары песень.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць