Міліцыя шукала падазраванага ў крадзяжы, а ён знайшоўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў
Інцыдэнт адбыўся ў краме «Марка» ў гандлёвым цэнтры «Дыаманд» у Мінску, адзін з пакупнікоў выкраў з крамы абутак — падазраваны трапіў на запіс камеры назірання.

Пакупнік папрасіў пару сандаляў і, паклаўшы ў скрынку свой стары абутак, адправіўся да выхаду. Западозрыўшы няладнае, прадавец паклікала яго, аднак мужчына не адрэагаваў і збег, піша sb.by
Міліцыя занялася пошукам зламысніка. Якое ж было здзіўленне, калі мужчыну выявілі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ён адбываў арышт.
На наступны дзень пасля крадзяжу абутку мужчына па такой жа схеме паспрабаваў знесці з вітрыны крамы пляшку гарэлкі. Толькі на гэты раз ахова затрымала зламысніка каля крамы. Ён за ўчыненае правапарушэнне атрымаў пяць сутак арышту і быў змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары