Грамадства1616

«Паставілі трохметровую агароджу, высеклі лес». Вяскоўцы абураныя «арабскай» будоўляй. ФОТА будучай рэзідэнцыі

«Я пайшла ў бярэзьнічак за агароджу, дык падышоў вартаўнік і мяне выганяе. Я кажу: «Паспрабуй выгані. Я грамадзянка Беларусі, гэта мая зямля». Жыхары лагойскіх вёсак Кроква і Цна ня могуць хадзіць у лес і на раку, бо тут агароджваецца вялізны ўчастак, аддадзены ў арэнду на 99 гадоў Аб’яднаным Арабскім Эміратам, піша Радыё Свабода.

Тут будуецца рэзыдэнцыя, паляўнічыя вальеры, штучныя вадаёмы, паляўнічыя дамкі і аб’екты для іх абслугоўваньня, а таксама аб’екты інжынэрнай і транспартнай інфраструктуры. Тут жа будзе помпавая станцыя, якая ўваходзіць у комплекс гідратэхнічных збудаваньняў штучнага вадаёма.

Заказчыкамі будаўніцтва пазначаная ТАА «КПІ Спэшл Проджэктс». Таксама да будаўніцтва мае дачыненьне інжынэрная арганізацыя ТАА «Мэйс».

Будаўніцтва пачалося ў студзені 2018 году і павінна было скончыцца ў траўні 2019-га. Аднак на пляцоўцы яшчэ кіпіць праца.

Таксама рабочыя разьбіраюць стары глухі плот вакол самой будаўнічай пляцоўкі. Новая сеткавая агароджа ўзводзіцца значна далей ад яе.

На ўваходах сустракаюць шыльды «Праход закрыты, прыватная тэрыторыя».

Як адгароджваюць вёскі

Агароджа арабскага ўчастку з рэзыдэнцыяй праходзіць ля вёскі Цна і перасякае раку. З абодвух бакоў высякаюцца дрэвы. Пакуль яшчэ можна выйсьці на пагорак і пабачыць вадаём, а за ім пабудовы.

Паводле адной з крыніц, участак з рэзыдэнцыяй агарадзілі, каб да яе «не падыходзілі зьвяры і людзі».

«Вёска Цна адсякаецца. А далей ужо вонкавы пэрымэтар, далей агароджа пяройдзе за Цну, вузкакалейку, праз Барысаўскі раён; яна выходзіць у Лагойскі раён і паварочвае на вёску Малінаўку, закальцоўваецца ўсё».

Жыхары Цны будуць мець доступ да аднаго берага ракі на пэўным адрэзку. Але калі пяройдуць па мастку на другі бераг, ім перакрые дарогу «сетка».

Жыхары Кроквы могуць прайсьці ў лес мэтраў трыста, далей тэрыторыя будзе закрытая.

«Я грамадзянка Беларусі, гэта мая зямля»

Жыхары Кроквы не задаволеныя тым, што цяпер ня змогуць хадзіць у ягады і грыбы, а таксама купацца на раку Цну, бо «пад носам плот стаіць».

«Усе пакрыўджаныя людзі. Там напісана, што гэта прыватная тэрыторыя. Загароджваюць найлепшую тэрыторыю, дзе ягады і грыбы бралі. Будоўля там, Бог ведае што там робіцца. Яны ж ужо амаль да асфальту агароджваюць. Поле было харошае, дык загадзілі, забудавалі, — кажа адна зь мясцовых жанчын. — Я пайшла ў бярэзьнічак за агароджу, дык падышоў вартаўнік і мяне выганяе. Я кажу: «Паспрабуй выгані. Я грамадзянка Беларусі, гэта мая зямля. Чаму я ня маю права ў дзяржаўны лес зайсьці». Адказваюць: «Не, ужо прыватны». Здалі ў арэнду шэйху, арабам. Загарадзілі сеткай высокай. Нам гэта непрыемна, мы не разумеем палітыкі. Нельга схадзіць туды, куды мы ўвесь час хадзілі».

«Гэта ж народны здабытак, як можна ім аддаваць?»

Лявон Колас, жыхар Кроквы: «Я ня ведаю, што тут творыцца. Арабы выкупілі лес на 99 гадоў. Гэта ж народны здабытак, як можна ім аддаваць?

Паставілі трохмэтровыя агароджы, высеклі лес. Чаму так зрабілі? Чым яны там займаюцца? Дарогу ля хаты грузавыя машыны разьбілі, дождж пройдзе — не праехаць. Там Лукашэнка прэзыдэнт, трэба ж думаць, што атрымліваецца.

https://nn.by/img/w600d4/photos/z_2013_09/sberbank1_130913.jpg

Для мясцовых жыхароў гэта вельмі кепска. Яны выкапалі два возеры, дамкі будуюць. Там жа да агароджы падыдзеш — ахоўнікі кажуць: «Ідзіце адгэтуль». За мэтраў трыста лес — гэта ўжо іхныя ўладаньні. Раней плот быў далей, дарогу пашырылі. Мясцовыя жыхары пачалі скардзіцца. Дык яны праз вароты прапускалі, але трэба было запалкі пакінуць ці нож, і ты мусіў абавязкова вяртацца ў гэтыя вароты. А калі чалавек заблудзіў? Што рабіць? У мясцовых жыхароў незадаволенасьць ёсьць, але людзі баяцца выказацца».

«І нарадзіўся і жыў тут, а ў лес ня зойдзеш»

Жыхарка Кроквы: «У лес ня зойдзеш, усюды абгарадзілі. А што людзі зробяць? Нічога. Машыны тут езьдзяць, лес вывозяць. Там агароджа вышэйшая за чалавека. Шкада: і нарадзілася тут, і бацькі мае тут памерлі. А што рабіць, вайной жа ня пойдзеш. І нарадзіўся і жыў тут, а ў лес ня зойдзеш».

Дакумэнты «для службовага карыстаньня»

На будоўлі прараб Аляксандар патлумачыў, што ня можа даваць інфармацыю пра аб’ект.

Не патлумачылі, хто арандуе землі, і ў Менскім аблвыканкаме. У Лагойскім райвыканкаме сказалі, што пра арандатараў «інфармацыю не распаўсюджваюць».

У Менскай вобласьці некалькі ўчасткаў перадалі Катару і Аб’яднаным Арабскім Эміратам

У 2013 годзе на падставе дакумэнтаў «для службовага карыстаньня» на 99 гадоў дзяржаве Катар адвялі тры ўчасткі, паведамляе tut.by.

25 гектараў ля Дубровенскага вадасховішча аддалі пад рэзыдэнцыю, а два ўчасткі лясоў у Лагойскім раёне агульнай плошчай амаль 25 квадратных кілямэтраў — пад паляўнічыя ўгодзьдзі. У Лагойскім раёне разьмяшчаецца і ўчастак, выдзелены для ААЭ.

Адзін з участкаў каля 15 квадратных кілямэтраў, знаходзіцца ў раёне пасёлка гарадзкога тыпу Плешчаніцы Лагойскага раёну. Ён прызначаны для будаўніцтва і эксплюатацыі паляўнічых вальераў і абʼектаў іх абслугоўваньня.

Другі катарскі ўчастак (каля 23 квадратных кілямэтраў) разьмешчаны каля вёсак Пагост і Лесьнікі Лагойскага раёну. Арэндная плата за два ўчасткі складае каля 701,5 тысячы рублёў у месяц.

Трэці ўчастак Катару мае плошчу 25 гектараў і разьмешчаны на беразе Дубровенскага вадасховішча ў Смалявіцкім раёне. Ён прызначаны для будаўніцтва і эксплюатацыі рэзыдэнцыі гэтай дзяржавы. У 2013 годзе гэты ўчастак перададзены ва ўласнасьць Катару.

Участак ААЭ (каля 32 квадратных кілямэтраў) знаходзіцца ля вёсак Кроква і Цна Лагойскага раёну. Гадавая арэндная плата з 2018 году складае 885 583,59 беларускага рубля. Яшчэ адзін участак ААЭ ў Барысаўскім раёне.

Кіраўнік Беларусі некалькі разоў наведваў насьледнага прынца ААЭ. У гасьцях у Мухамэда ібн Заіда аль-Нахаяна бывае і старэйшы сын беларускага прэзыдэнта Віктар Лукашэнка. Ён прыяжджае на фінальную гонку «Формулы-1» на запрашэньне кіроўнай сямʼі ААЭ.

Каментары16

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі48

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі48

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць