Грамадства2323

«Плакалі, калі чыталі»: малады беларус з Крыма напісаў, як пераехаў у Мінск

«Плакалі ўсім офісам, калі чыталі. Пачытайце і вы кранальную гісторыю Пятра Папчанкі, якая перамагла ў конкурсе symbal.by: трэба было расказаць сваю гісторыю, чаму вам патрэбны бел-чырвона-белы сцяг і за гэта яго атрымаць. Мы назвалі гэтую гісторыю найлепшай з 400, якія атрымалі за тыдзень», — піша Павел Белавус.

«Мне 27 гадоў. Я нарадзіўся і вырас ва ўкраінскім Крыме ў маленькай вёсцы. Мой бацька — беларус, маці — украінка. Усё жыццё не мог знайсці сабе месца, і толькі цяпер разумею, што знайшоў: Беларусь, Мінск!

У Беларусі ў мяне шмат радні. Пару разоў бываў на радзіме бацькі, але не больш. Заўсёды было жаданне паглядзець усю краіну, пабываць у сталіцы.

З часам у мяне востра паўстала пытанне, што трэба ўжо канчаткова пакідаць бацькоўскае гняздо і выбіраць горад, які я буду любіць.

Пазней я даведаўся, што, як сын беларуса, я магу паскорана атрымаць грамадзянства Беларусі! Ваў!

Гэтую ідэю я выношваў 5 гадоў да гэтага моманту. Назбіраў грошай і паехаў наўпрост ажыццяўляць даўнюю мару — пракаціцца па Беларусі, а заадно для сябе зразумець, ці хачу я тут заставацца жыць і даведацца ў АГІМ, магу я стаць сапраўдным беларусам з пашпартам ці не)) У выніку ўсё склалася! Я падарожнічаў па Беларусі. Мінск, Брэст, Мазыр, Гомель, бацькоўскі пасёлак. Убачыў досыць, але не хапіла Гродна, Віцебска і Лiды… навярстаю!

Скажу шчыра: ляцеў я з вялікім скептыцызмам, думаў, што расчаруюся, што мне не спадабаецца Беларусь… як жа я рады, што памыляўся!))

Як толькі я прыляцеў у аэрапорт і сышоў з трапа самалёта, я адчуў, што я нарэшце дома! Я на радзіме! Калі прыехаў ужо ў сам Мінск на рэйсавым аўтобусе — гэта пачуцце толькі ўзмацнілася!

Усё, што хацеў даведацца, — даведаўся. Што хацеў пабачыць — убачыў. Высновы зрабіў. Рашэнне прыняў! Беларусь — гэта мая краіна. Краіна, адкуль мае карані. І яна мне падабаецца! Я хачу тут жыць! Тут выдатныя людзі!

Так, шмат праблем, але ўсе яны вырашальныя, калі вырашаць! Увогуле, усе сумневы развеяліся ў першую ж гадзіну знаходжання тут. А праз два дні я ўжо дакладна ведаў, што я сюды яшчэ вярнуся і ўжо вярнуся з білетам у адзін канец!

Так і выйшла. Я вярнуўся ў Мінск у пачатку жніўня з рэчамі. Падаў дакументы на грамадзянства, працэс запушчаны. Хутка я буду пісаць адмову ад расійскага грамадзянства на карысць беларускага!

І я спадзяюся, што свае 28 гадоў сустрэну паўнавартасным беларусам! Не хапае толькі бел-чырвона-белага сцяга!)

Таксама пачаў актыўна сачыць за беларускімі навінамі, знайшоў у Ютубе пару цікавых блогераў, адзін з якіх і распавядаў у сваім блогу пра краму Symbal.by. У красавіку якраз-такі першы раз да вас заходзіў і набраў сувеніраў для сваіх крымчан))) Трохі пазнаёміўся з гісторыяй ВКЛ і яе сімваламі: Калюмны, Пагоня. Гэтак жа сцісла з гісторыяй БНР і бел-чырвона-белым сцягам. Адкрыў для сябе новых беларускіх выканаўцаў!

А на канцэрце, прысвечаным 5-годдзю Symbal.by, ганяў пад Dzieciuki і разам з хлопцамі трымаў б-ч-б суседа! Спадзяюся, вам мая гісторыя спадабалася, і ў наступны раз на канцэрт я прыйду са сваім уласным бел-чырвона-белым сцягам!

Я ганаруся тым, што я беларус!» — напісаў Пятро Папчанка.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць