Грамадства7272

«Па просьбе бацькоў». У школе ў Ракаве ад наступнага года будуць набіраць рускамоўныя класы

Ракаў — гэта мястэчка за 25 кіламетраў ад Мінска. Яно заўсёды лічылася беларускім па духу, там працуе музей-галерэя «Янушкевічы», мястэчка мае багатую гісторыю. Сярэдняя школа ў Ракаве заўсёды была беларускамоўнай, такой яна з’яўляецца і цяпер.

Ракаўская сярэдняя школа. Фота vk.com.

Тым не менш перад пачаткам наступнага навучальнага года група бацькоў пастанавіла дабівацца рускамоўнай адукацыі. Быў складзены зварот, пад якім падпісалася 8 чалавек, яго накіравалі ў Валожынскі райвыканкам.

У пачатку снежня ў Ракаўскую сярэднюю школу прыязджалі чыноўнікі з райвыканкама, каб паразмаўляць пра сітуацыю з бацькамі. Па звестках «НН», кіраўніцтва раёна было зацікаўленае ў тым, каб школа заставалася беларускамоўнай, але бацькі ўпёрліся. Хочам навучацца па-руску — і ўсё.

Таццяна Крыкала. Фота volozhin-edu.by.

Начальніца ўпраўлення адукацыі Валожынскага райвыканкама Таццяна Крыкала расказала «НН», што сапраўды да іх паступіў такі зварот. «На яго ўжо далі адказ, што навучанне будзе адбывацца згодна з заявамі бацькоў. Калі будуць ахвотныя вучыцца па-руску, значыць, будуць такія класы».

Мы ўдакладнілі ў спадарыні Крыкала, калі раптам бацькі ўсіх першакласнікаў захочуць вучыцца па-руску, то няўжо не будзе ніводнага класа па-беларуску? «Так», — адказала чыноўніца.

Пры гэтым яна зазначыла, што астатнія класы — ад 2 да 11 — будуць працягваць навучанне па-беларуску. «Ніякага сэнсу пераводзіць навучанне на рускую мову няма. Дзеці ўжо вучацца па-беларуску, нехта рыхтуецца да іспытаў», — кажа Таццяна Крыкала.

Дарэктарка Ракаўскай сярэдняй школы Ганна Віктаровіч сказала «НН», што налета плануецца набор адразу чатырох першых класаў. Яна пакуль не ведае, колькі з іх будзе вучыцца па-беларуску, а колькі — па-руску.

Пры гэтым яна адзначае, што могуць узнікнуць праблемы, бо школа атрымлівае падручнікі раз на чатыры гады. І ўсе ранейшыя падручнікі былі толькі па-беларуску.

«НН» звязалася з Аленай Надзежкінай, якая з’яўляецца адной з ініцыятарак навучання на рускай мове. Мы папрасілі жанчыну патлумачыць, адкуль узнікла такое жаданне. Яе рэакцыя была дастаткова нервовай.

Алена Надзежкіна. Фота ok.ru.

«Для майго дзіцяці руская мова з’яўляецца роднай. І ў нас ёсць права, дадзенае нам прэзідэнтам Беларусі, навучацца на рускай мове. На нашай роднай мове. Калі б мы былі татары, то мы б навучаліся на татарскай мове», — сказала Надзежкіна.

Калі мы пацікавіліся, дык чаму тады татары на татарскай, то беларусы — не на беларускай, спадарыня Алена перайшла на крык:

«Вы хочаце аказаць на нас ціск? Не атрымаецца! Я дзяржаўны юрыст, і я буду дзейнічаць у адпаведнасці з законам. Маё меркаванне не зменіцца».

Наступным пытаннем было, якое стаўленне заяўніца мае да беларускай мовы. «У Беларусі па Канстытуцыі дзве дзяржаўныя мовы. Для мяне руская мова — родная. Было б пра што гаварыць, у школе ўсе абвесткі вісяць на рускай. Я не буду адказваць на пытанне, што для мяне беларуская мова».

Сям’я Алены Надзежкінай пераехала ў Ракаў з Мінска.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага навучальнага года на рускую мову былі пераведзеныя некаторыя класы ў гімназіі горада Дзяржынска, раней яна была беларускамоўнай.

Каментары72

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць