Латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспартаванні нафты. Пра гэта паведаміла ў пятніцу tass.ru прадстаўнік аддзела камунікацый Міністэрства зносін (транспарту) Латвіі Івета Канцена.
«Як толькі такая неабходнасць з'явіцца, латвійскія прадпрыемствы гатовы прадаставіць неабходныя паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспартаванні як у партах, так і на чыгунцы», — сказала яна, дадаўшы, што «пытанні дадзенага супрацоўніцтва раней абмяркоўваліся з беларускім бокам».
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары