Улада22

Уладальнік беларускага МТЗ‑РІПА ідзе ў прэзідэнты Літвы

Задачка для іх Цэнтрвыбаркаму: балатавацца на пасаду прэзідэнта можа грамадзянін Літвы паводле нараджэння, а Раманаў нарадзіўся ў Цверы. А наогул пазмагацца за фатэль прэзідэнта вырашылі 13 чалавек.

Пра свой удзел у выбарах прэзідэнта Літвы заявіў прэзідэнт інвестыцыйнай групы Ūkio bankas, мільянер Уладзімір Раманаў. У чацвер ён падаў дакументы ў Галоўвыбаркам Літвы.

У пятніцу ГВК вырашыць, ці зможа У. Раманаў пачаць збор подпісаў у сваю падтрымку на ўдзел выбарах 17 траўня.

Уладзімір Раманаў — грамадзян Літвы, але ў анкетнай графе «месца нараджэння» ён указаў расійскі горад Цвер. Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі можа быць грамадзянін Літвы паводле нараджэння, які цягам апошніх трох апошніх год пражываў у Літве.

На думку намесніка старшыні ГВК Паўла Куяліса, вызначэнне «грамадзянін Літвы паводле паходжання», што прамадзянства Літвы павінен мець не толькі прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, але і яго бацькі.

Уладзімір Раманаў кіруе футбольным холдынгам, у які ўваходзяць клубы «Каўнас», МТЗ‑РІПА і «Хартс» (пратэстанцкі клуб з Эдынбурга, у адрозненні ад каталіцкага «Хібса» з таго ж горада).

Прыём заявак кандыдатаў на ўдзел у выбарах сканчаецца ў пятніцу, 13 сакавіка.

Пра свой удзел у выбарах заявілі, разам з Раманавым, 13 кандыдатаў,

у тым ліку — еўракамісар Даля Грыбаўскайтэ, кандыдат ад партыі «Парадак і справядлівасць» Валянцінас Мазуроніс, брыгадны генерал у запасе Чэславас Язерскас, старшыня Сейма Арунас Валінскас, ганаровы старшыня сялян‑народнікаў Казіміра Прунскене, публіцыст Вітаўтас Кундротас, дробны прадпрымалнік Відмантас Садаўскас, выдавец Альгірдас Пільвяліс, сацыял‑дэмакрат Альгірдас Буткявічус, намеснік старшыні Партыі працы Ларэта Граўжынене, сігнатар Зігмас Вайшвіла, старшыня Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмар Тамашэўскі.

delfi.lt

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы1

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы1

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць