Грамадства77

Офіс СААЗ у Мінску: Захады, што робяцца Беларуссю наконт каранавіруса, адпавядаюць рэкамендацыям

Фота Надзеі Бужан

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выказала сваё меркаванне з нагоды прыманых у Беларусі мер па барацьбе з каранавірусам. Афіцыйная пазіцыя СААЗ апублікаваная на сайце Мінздароўя

— Мы выказваем нашу падтрымку і салідарнасць у дачыненні да мер, што прымаюцца ў Беларусі для барацьбы з COVID-19. Мы высока цэнім своечасовы і абгрунтаваны падыход сістэмы аховы здароўя Беларусі да гэтай надзвычайнай сітуацыі. Значныя намаганні і рэсурсы сістэмы аховы здароўя былі накіраваны на ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19 з выкарыстаннем лабараторнай дыягностыкі і ізаляцыі, а таксама на аказанне дапамогі пацыентам і адсочванне кантактаў. Гэта ключавыя меры, што рэкамендуюцца СААЗ для таго, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі, — гаворыцца ў заяве.

СААЗ таксама высока ацаніла рэгулярнае прадастаўленне Міністэрствам аховы здароўя Беларусі інфармацыі аб развіцці сітуацыі, мерах абароны і прадпрыманых захадах насельніцтву краіны.

— На гэтым этапе пры адсутнасці ў краіне некантралюемай перадачы інфекцыі сярод насельніцтва меры, што прымаюцца Беларуссю, заснаваныя на ацэнцы існуючых рызык і адпавядаюць рэкамендацыям СААЗ. Мы яшчэ раз выказваем нашу салідарнасць і падтрымку Беларусі ў рэалізацыі мер па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, — адзначылі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з'яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў. Больш за тое, абмежаванні могуць прыводзіць да збояў пры дастаўцы неабходнай дапамогі, парушаць дзейнасць гаспадарчых суб'ектаў і мець негатыўныя сацыяльна-эканамічныя наступствы для закранутых імі краін.

Увядзенне значных абмежаванняў на міжнародныя перавозкі можа быць апраўдана ў пачатку ўспышкі, паколькі можа даць краінам неабходны час для аператыўнага прыняцця эфектыўных мер па забеспячэнні гатоўнасці. Такія абмежаванні павінны ўводзіцца толькі на падставе дакладнай ацэнкі рызыкі, быць суразмернымі рызыцы для здароўя насельніцтва, дзейнічаць непрацяглы час і рэгулярна пераглядацца па меры развіцця сітуацыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць