Спорт

Падарунак на Дзень Волі

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан падпісаў кантракт з мінскім «Дынама».

Глен Хэнлан, які ўзначальвае нацыянальную зборную Беларусі па хакеі, падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», што выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

З новага сезона канадскі спецыяліст будзе сумяшчаць працу ў клубе і зборнай. На пасадзе галоўнага трэнера «Дынама» ён змяніў расійскага спецыяліста Васіля Спірыдонава.

«Кантракт пачне дзейнічаць у ліпені», — паведаміў Г.Хэнлан на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 25 сакавіка. Назваць тэрмін дзеяння дагавора ён адмовіўся. Трэнер прыбыў у Мінск адразу пасля таго, як яго ранейшы клуб «Йокерыт» выбыў з плэй‑оф чэмпіянату Фінляндыі.

«Я ўдзячны ўсім, што атрымаў магчымасць вярнуцца дамоў. Для мяне гэта унікальны шанс і вялікая радасць. Я прыехаў не як паўночнаамерыканскі спецыяліст, а як беларускі трэнер. За сваю кар’еру я столькі працаваў з беларускай зборнай, што лічу гэтую краіну сваёй другой радзімай», — зазначыў Г.Хэнлан.

Паводле яго слоў, у дынамаўцаў будзе вельмі важны сезон у КХЛ, паколькі наперадзе зімовыя Алімпійскія гульні 2010 года. «Асноўная задача — прыцягваць як мага больш беларускіх хакеістаў, развіваць не толькі «Дынама», але і ўвесь беларускі хакей», — падкрэсліў трэнер.

У той жа час, паводле яго слоў, каманда не зможа абысціся без вопытных легіянераў, калі хоча змагацца за месца ў плэй‑оф. «Мы не будзем размяжоўваць гульцоў па нацыянальнай прыкмеце. Гэта адна вялікая сям’я», — заявіў трэнер. Г.Хэнлан лічыць, што легіянеры павінны жыць з сем’ямі на кватэрах. «Я і намеснік генеральнага дырэктара клуба Шон Сімпсан лічым Мінск лепшым горадам у КХЛ», — сказаў Г.Хэнлан.

Як паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў, у новым сезоне перад камандай стаіць задача заняць месца не ніжэй за дзесятае
і прайсці «не менш за два раунды плэй‑оф». «Для выканання гэтай задачы ў нас ёсць мацнейшы спартыўны дух», — заявіў У.Навумаў.

Паводле яго слоў, кандыдатура Г.Хэнлана была адзінай, якую разглядала федэрацыя. «Былі прапановы ад іншых трэнераў. Яны прымаліся, але не разглядаліся», — сказаў У.Навумаў.

Склад «Дынама» павінен быць укамплектаваны да 1 ліпеня. У.Навумаў разлічвае, што капітанам каманды ў новым сезоне будзе Канстанцін Кальцоў. «У яго дзейны кантракт з клубам «Салават Юлаеў», але гэта ўжо наша праблема, як зрабіць яго гульцом «Дынама», — сказаў старшыня ФХРБ.

У.Навумаў паведаміў, што Г.Хэнлан перавязе ў Мінск жонку і сына. Жонка будзе працаваць настаўніцай.

***

Дарэчы, перад зборнай Беларусі пастаўлена задача на чэмпіянаце свету па хакеі, што пройдзе ў Швейцарыі з 24 красавіка на 10 траўня, не ніжэй за сёмае.
Нашымі супернікамі па групе «А» будуць зборныя: Славакіі, Канады і Венгрыі.

Тры лепшыя каманды групы «А» выходзяць у наступны раўнд, дзе іх супернікамі будуць тры лепшыя каманды групы «D» (Фінляндыя, Чэхія, Нарвегія, Данія).

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць