Грамадства2424

На клімавіцкую трэнерку, якая абразіла беларускую мову, падалі ў суд. І ўсё ж пазбавілі прэміі

Тыдзень таму сацыяльныя сеткі абляцела абразлівае відэа пра беларускую мову, якое запісала Іна Кардабнёва з аграгарадка Ціманава пад Клімавічамі. У ім педагог абуралася, што яе сыну даводзіцца вучыць у школе гэты «нікому непатрэбны прадмет», а пасля дзеці з глыбінкі пакутуюць ад «калгаснага акцэнту».

Іна Кардабнёва. Фота з сацыяльных сетак.

Відэа набрала больш за 30 тысяч праглядаў і як мінімум 6 тысяч дызлайкаў. Праз некалькі дзён яно было выдалена.

Чытайце. «Дзіця не запамінае гэтых дэбільных словаў». Педагог з-пад Клімавічаў запісала абуральнае ВІДЭА пра беларускую мову

Кіраўніцтва Клімавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выклікалі на размову ў райвыканкам.

«Наша Ніва» даведалася, чым скончылася справа.

«Адміністрацыя школы дэпрэміравала педагога. Па судовых разбіральніцтвах пакуль яшчэ няма выніку. На педагога было некалькі заяў — як вусных, так і дасланых па інтэрнэце», — расказаў загадчык сектара спорту і турызму Клімавіцкага райвыканкама Равіль Сабіраў.

З красавіка Іна Кардабнёва ўжо не працуе ў школе, бо сышла ў водпуск па доглядзе за дзіцем.

Равіль Сабіраў дадаў, што выказванні на тым відэа — не пазіцыя школы, а пазіцыя канкрэтнага чалавека.

«Трэба паважаць сваю мову», — падсумаваў ён.

Цікава, што праз некалькі дзён пасля скандалу ў клімавіцкай раёнцы выйшаў артыкул пра ўплыў роднай мовы на чалавека. Сярод тых, хто выказаўся, быў дырэктар Ціманаўскай сярэдняй школы і першы сакратар раённага БРСМ.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць