Культура11

Каму належаць правы на Абаму?

Плакат з перадвыбарчай кампаніі Барака Абамы, асновай для якога паслужыў здымак фатографа Гарсія, стаў чарговай арт-іконай.

У ХХ-ым стагоддзі гэтак было ня раз: фотаздымкі і кадры кінахронікі служылі асновай для плакатаў і малюнкаў на саколках. Як прыклад, легендарная выява Чэ Гевары. Здымак быў зроблены ў 1960 годзе фатографам Альберта Корда, які на чарговай цырымоніі сярод іншых зфатаграфаваў і Чэ Гевару. Камандантэ нават не быў віноўнікам урачыстасці і проста прсутнічаў як шараговы запрошаны. Але пасля таго, як рэвалюцыянер быў пакараны смерцю ў 1967 годзе, а здымак быў апрацаваны мастаком-афармляльнікам (быў дададзены колер і прыбраны фон), дык тая, падноўленая, выява Чэ Гевары хутка трапіла на плакаты і на саколкі, і неўзабаве сама па сабе зрабілася сымбалем, тое што па-ангельску называецца icon, айкан, самадастатковым абразам культуры.

Сёння

нью-ёрскскія адвакаты і іншыя праўнікі спрачаюцца, ці можна плакат з перадвыбарчай кампаніі Барака Абамы, асновай для якога паслужыў здымак фатографа Гарсія, лічыць самадастатковым творам мастацтва, або гэта — усяго толькі апрацаваная фатаграфія, на якую патрэбныя аўтарскія правы.

Аўтар плакату, Шэпард Фэйры, не чакаючы позвы з боку фатографа, сам падаў просьбу ў Нью-ёркскі суд, каб там аднавілі яго добрае імя і прызналі ягоны плакат адасобленым творам мастацтва, аўтарскія правы на які належуць стваральніку і нікому больш.

Фатограф Мэні Гарсія зняў Барака Абаму 3 гады таму для агенцтва навінаў «Асашыэйтэд Прэс». Гарсію паслалі наагул паздымаць кінаактора Джорджа Клуні, які даваў прэсавую канферэнцыю пасля гуманітанага візіту ў лагер бежанцаў. Абама, тады адносна невядомы сенатар з Ілінойса, трапіў у кадр з Клуні амаль выпадкова. Але калі Абама зрабіўся кандыдатам, афармляльнік Шэпард Фэйры, знайшоўшы гэтую фатаграфію Гарсіі ў сеціўным пашукавіку «Гугл», апрацаваў яе. Выява атрымалася нагэтулькі ўдалай, што яе растыражавалі многія амэрыканскія СМІ, яна патрапіла на саколкі і шматлікія перадвыбарчыя абвесткі. Цікава, што сам фатограф, хоць бачыў тую плакатную выяву Абамы шмат разоў, толькі з прэсы дазнаўся, што асновай для яе паслужыў яго ўласны здымак.

Тым часам у Беларусі фотакарэспандэнтку НН Юлію Дарашкевіч выкарыстанні ейных здымкаў без яе згоды не бянтэжыць. «Нічога кепскага ў гэты я не бачу, — кажа Юлія. — Мне нават прыемна, што мае здымкі бяруць стваральнікі такіх сайтаў, як «Беларуская Жаба» (сайт, куды збольшага ананімныя аўтары дасылаюць свае, прысвечаныя беларускім падзеям, сатырычныя калажы — кар.). І будзе прыемна датуль, пакуль на гэтых плакатах нехта не пачне зарабляць. Вось напрыклад, нехта прыдумаў новую аранжыроўку для старой песні і пачаў яе актыўна прадаваць, дык цалкам натуральна, што трэба адлічваць ганарар і таму, хто сачыніў першапачатковую версію».

Але ж на абамаўскім плакаце такі пачалі зарабляць: цяпер абмежаваны наклад у 1000 асобнікаў выставілі на продаж, 1200 даляраў за асобнік.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава4

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

Беларусь заняла 81‑е месца сярод 191 эканомікі свету2

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць