Выбары-202044

Калеснікава падала хадайніцтва ў КДБ на змяненне меры стрымання Бабарыку ФОТА

Прадстаўніца штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава падала хадайніцтва аб паручыцельстве за Віктара Бабрыку. У ім просіцца змяніць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. З такімі ж хадайніцтвамі да будынка КДБ сёння а 16-й прыехала з дзясятак чалавек. Пад сценамі дзяжурылі сілавікі ў штацкім і бусікі.

«Са мной усе былі ветлівымі, нават пасміхаліся», — сказала Калеснікава пасля таго, як выйшла з-за металічных дзвярэй КДБ. Пра тое, што літаральна за 20 хвілін да гэтага затрымалі журналістаў, якія прыехалі асвятляць падзеі, яна яшчэ не ведала.

Сення ў тэлеграм-каналах з’явілася таксама паведамленне пра перавод Бабарыкі з СІЗА КДБ у ізалятар на Валадарскага. Адвакат Ілля Салей кажа, што яны пацвярджэння гэтай інфармацыі не маюць.

«З Віктарам Дзмітрыевічам усё добра, чытае кнігі», — коратка пракаментаваў ён стан былога ўдзельніка прэзідэнцкай гонкі.

Адказаць на хадайніцтва павінны ў бліжэйшыя некалькі дзён.

У дворыку стаяць тры аўтазакі

Сёння каля будынка КДБ было затрымана некалькі журналістаў, якія прыйшлі асвятляць падачу хадайніцтва: Кацярына Андрэева, Галіна Абакунчык (Белсат), Алена Таўкачова (Tut.by), Андрэй Сяліцкі, Ілля Ілляш, Наста Кахановіч, Максім Гарчанок, Наталія Аблажэй, Таня Капітонава.

Журналісты пазней былі адпушчаныя.

Аднак пасля падачы хадайніцтва таксама былі затрыманыя некалькі чалавек.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі7

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі7

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць