Культура

Названы доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца

Журы Прэміі Гедройца вызначыла доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю ўзнагароду.

У яго ўвайшлі 12 кніг:

  1. Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.
  2. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.
  3. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
  4. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
  5. Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019.
  6. Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Кнігазбор, Мінск, 2019.
  7. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.
  8. Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019.
  9. Вера Лойка. Апошні першы снег. Кнігазбор, Мінск, 2019.
  10. Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Кнігазбор, Мінск, 2019.
  11. Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, Мінск, 2019.
  12. Ганна Севярынец. Гасцініца «Бельгія». Рэгістр, Мінск, 2019.

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць