Грамадства

У Наваградку затрымлівалі за сьцягі

Віктар Івашкевіч: «Улада на дух не пераносіць усё беларускае. На фоне яе стаўленьня да нашых нацыянальных сымбаляў вельмі дзіўным выглядаюць заклікі забыць мінуўшчыну і бараніць незалежнасьць разам. Якая можа быць супольная барацьба, калі ўлада так абыходзіцца з нашай моладзьдзю?»

Віктар Івашкевіч: «Улада на дух не пераносіць усё беларускае. На фоне яе стаўленьня да нашых нацыянальных сымбаляў вельмі дзіўным выглядаюць заклікі забыць мінуўшчыну і бараніць незалежнасьць разам. Якая можа быць супольная барацьба, калі ўлада так абыходзіцца з нашай моладзьдзю?»

Некалькі сотняў актывістаў дэмакратычнага руху, у тым ліку сябры Партыі БНФ, моладзі БНФ, моладзевай ініцыятывы «Правы Альянс» і валянтэры свабоды, прынялі ўдзел у масавай акцыі падчас рыцарскага фэсту ў Наваградку.

Ад самай раніцы удзельнікі акцыі раздавалі мінакам значкі «За свабоду», «Далучайся». Людзі з задавальненьнем іх бралі і чаплялі на сябе. Празь некаторы час міліцыя масава пачала затрымліваць людзей са значкамі і іх канфіскоўваць.

Гэтаксама міліцыя затрымлівала і перапісвала імёны людзей, якія мелі з сабой дрэўкі, праводзіла агляд асабістых рэчаў, канфіскоўвала нацыянальныя сьцягі й дрэўкі. Паводле словаў арганізатара акцыі, намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, да акцыі было падрыхтована 80 сьцягоў, але ўжо да пачатку акцыі палова зь іх была канфіскаваная. Міліцыя дзейнічала вельмі недаліктана, сярод затрыманых часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту.

Да акцыі далучыліся і мясцовыя жыхары, актывісты кампаніі «За свабоду» і Партыі БНФ. Прыкладна ў 16:00 некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў былі ўзьнятыя з вокнаў і дахаў будынкаў у цэнтры горада.

У апафэёзе фэстывалю, падчас імітацыі штурму замкавай гары, адбылася найвялікшая частка наваградзкай акцыі. Моладзь узьняла каля 20 сьцягоў у розных месцах шматтысячнага глядацкага натоўпу. Гэта момант быў сустрэты авацыяй і масавым скандаваньнем гледачамі «Жыве Беларусь!» Міліцыя зрэагавала вельмі жорстка і на працягу 10 хвілінаў з ужываньнем сілы і пагрозаў арыштавала ўсіх удзельнікаў акцыі і адвезла ў мясцовы РУУС. Сярод затрыманых сябры моладзі БНФ і «Правага Альянсу»

Задачамі акцыі было нагадаць беларускай грамадзкасьці пра нацыянальныя сымбалі, іх неад’емнасьць у беларускай культуры і гісторыі, таксама прыцягнуць людзей да актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Віктар Івашкевіч акрамя гэтага бачыць і іншыя станоўчыя вынікі акцыі: «Гэта быў масавы трэнінг для сьвежай моладзі, якая зусім нядаўна далучылася да дзейнасьці. Мы пабачылі настроі ў грамадзтве, яны вельмі пазытыўныя, людзі настроеныя на змаганьне. На жаль, акцыя яшчэ раз паказала, што ўлада на дух не пераносіць усё беларускае. На фоне яе стаўленьня да нашых нацыянальных сымбаляў вельмі дзіўным выглядаюць заклікі забыць мінуўшчыну і бараніць незалежнасьць разам. Якая можа быць супольная барацьба, калі ўлада так абыходзіцца з нашай моладзьдзю?»

Партыя БНФ

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць