Грамадства

Дзядок заявіў, што яго моцна пабілі пры затрыманні, адвакат патрабуе судова-медыцынскай экспертызы

Мікола Дзядок

Міколу Дзядка, блогера, анархіста і палітычнага аналітыка, якога затрымалі 12 лістапада, прызналі падазраваным па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, сёньня ў яго прайшоў допыт з удзелам адваката. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька арыштаванага Аляксандар Дзядок.

Паводле ягоных словаў, адвакат заявіў сьледчаму хадайніцтва наконт ягонага мэдыцынскага агляду, паколькі яна пабачыла на ім цялесныя пашкоджаньні, а таксама аб правядзеньні судова-мэдыцынскай экспэртызы. Само відэа, апубікаванае МУС, сьведчыць аб пабоях сына, кажа Аляксандар Дзядок.

«Яго зьбілі самым жорсткім чынам, ён быў пад узьдзеяньнем моцнага гвалту, якім яны прымусілі яго казаць усякае глупства. Цяжка сказаць, наколькі гэтае зьбіцьцё пагражае стану ягонага здароўя, бо адвакат ня лекар, яна пабачыла сьляды пабояў толькі на твары, больш яго ніхто не аглядаў. Пры гэтым ён сам сказаў адвакату, што яго моцна зьбілі».

Аляксандар Дзядок не выключае, што сам будзе падаваць скаргу на зьбіцьцё сына пры затрыманьні, але сумняецца, што гэта нешта дасьць:

«У нашай краіне ніякіх легальных спосабаў дамагчыся праўды няма, усе чулі фразу «Не да закону», якая прагучала на самым версе».

«Яны нахабныя злачынцы, якія дазваляюць сабе ўсё, што магчыма, паколькі ім гэта дазволена і ўказана зьверху. Апрача таго, я перакананы, што гэтае відэа зроблена з прапагандысцкімі мэтамі, каб запалохаць іншых людзей і падавіць самога Мікалая, чалавека высокаадукаванага, які прафэсійна займаецца паліталёгіяй, блогера і журналіста. Які гаварыў адкрыта і сумленна пра тое, што адбываецца. Такім чынам яму хацелі заткнуць рот і прынізіць».

Абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў бацька Дзядка лічыць абсурдным:

«Ні ў якіх арганізацыях ён ня ўдзельнічаў, ня браў удзелу ў падрыхтоўцы масавых акцый, гэта спробы прыцягнуць за вушы… Але тыя, хто яго затрымліваў, здольныя на любую хлусьню і фальсыфікацыі».

Тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных спраў 12 лістапада паведаміў, што супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй затрымалі 32-гадовага Міколу Дзядка.

У паведамленьні гаворыцца, што ў сваім тэлеграм-канале ён «публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і сілавых акцый «прамога дзеяньня». Дзядок падазраваны па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, Мікола Дзядок выглядае моцна зьбітым, на твары ў яго пашкоджаньні.

На канспіратыўнай кватэры ўзялі лідара анархістаў Дзядка. Паглядзіце, у якім ён стане пасля затрымання ВІДЭА

У 2010 годзе Мікола Дзядок быў затрыманы па справе аб нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі. У зьняволеньні ён быў амаль пяць гадоў — ад верасьня 2010 да жніўня 2015. Пасьля вызваленьня жыў у Менску, Вільні, Коўне. Аднавіўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце і скончыў навучаньне па праграме «Міжнародная палітыка і эканоміка».

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць