Інтэрнэт і СМІ

Маскоўская друкарня скасавала дамову з «Народнай воляй» пасля канфіскацыі накладу. Астатнія таксама адмаўляюцца

Валанцёры разгружаюць прывезены з Масквы тыраж газеты. Фота прадастаўлена супрацоўнікамі «Народнай волі»

Гэтая гісторыя пачалася ў канцы жніўня, калі «Народную волю», «БелГазету», «Камсамольскую праўду ў Беларусі» і «Свободные новости плюс» перастаў друкаваць дзяржаўны «Беларускі дом друку», спасылаючыся на паломку абсталявання. З тых часоў новыя нумары «Народнай волі» друкаваліся ў Маскве і мелі доўгі шлях да Мінска. Дастаўляць газету чытачам дапамагалі валанцёры, бо «Белпошта» і «Белсаюздрук» адмаўляюцца распаўсюджваць яе па падпісцы і ў розніцу, піша Tut.by.

Нумар за 13 лістапада, нягледзячы на ўсе намаганні, да чытачоў не трапіў. Як толькі кур'ер прывёз партыю газет, ля офіса рэдакцыі з'явіліся невядомыя. Пазней у офіс прыйшоў АМАП, наклад газеты быў канфіскаваны, а кіроўца, які яго даставіў —затрыманы. Якія да выдання паўсталі пытанні і на якой падставе была арыштаваная або канфіскаваная партыя газет, супрацоўнікі выдання не ведаюць дагэтуль.

Пазней высветлілася, што кіроўцу, якога затрымалі разам з газетамі, адпусцілі, але яго машына разам з накладам «Народнай волі» і іншым грузам засталіся ў Ленінскім РУУС. Каб высветліць, хто былі тыя людзі, якія прыходзілі ў рэдакцыю і на якой падставе яны забралі наклад, выданне звярнулася з афіцыйным лістом ва ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Пакуль рэдакцыя разбіралася з канфіскаваным накладам, стала вядома, што маскоўская друкарня, якая друкавала апошнія нумары газеты, скасавала дамову прадастаўлення паслуг «Народнай волі». Больш за тое, да друкарні паўсталі пытанні ў Расспажыўнагляду — ён прыпыніў дзейнасць друкарні на 20 дзён, паведаміў галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч.

Яшчэ тры маскоўскія друкарні адмовіліся супрацоўнічаць з беларускім выданнем — «баяцца страціць бізнэс», кажа менеджар па рэкламе «Народнай воляй» Анастасія Шаркевіч.

— Многія нашы чытачы і падпісчыкі — гэта людзі, старэйшыя за 60 гадоў. Мы ім асабіста дастаўляем газеты. Яны кажуць, што для іх гэта праменьчык святла. Некаторыя нашы валанцёры едуць у вёскі за 200-300 км, каб даставіць пенсіянерам газету. Цяпер яны пазбавяцца газеты, — дзеліцца Анастасія Шаркевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць