Меркаванні1414

Кіно і немцы

Успамін з часоў вайны.

Гэтую гісторыю расказаў мне ў 1970‑я такі самы, як і я, камандзіровачны. Ён быў старэйшы за мяне і ўспамінаў дзяцінства, якое падчас вайны праходзіла дзесьці ў Гродзенскай вобласці.

Пачатак вайны. Фронт дзесьці па‑за межамі краіны. Пачало наладжвацца жыццё. У клубе немцы пачалі круціць кіно для дзяцей. На машыне прывозілі апаратуру і экран, і кінамеханік тут жа ў зале ставіў яго на стол, зацямняліся вокны…

Кіно паказвалі бясплатна, і ў клуб збіраліся ўсе хлапчукі і дзяўчынкі школьнага і дашкольнага веку. Гэты вулей надта зудзеў, але са з’яўленнем святла на экране змаўкаў і толькі раз‑пораз узрываўся смехам, рэагуючы на падзеі.

Па заканчэнні сеансу вулей зноў ажываў, пачыналася штурханіна ля выхаду. На гэты вэрхал спакойна, з паразуменнем глядзеў кінамеханік. Старэйшыя дзеці чакалі, калі ён збярэ апаратуру і дапамагалі выносіць яе. Нам, хлапчукам, было за гонар пастаяць побач з кінамеханікам, спытаць, якое кіно ён прывязе ў наступны раз.

Але раз прыехаў іншы кінамеханік, усталяваў апарат і пусціў кіно. Раптам штось замільгацела, і стужка абарвалася. У зале стала цёмна, пачуўся свіст і выкрыкі незадаволеных. Кінамеханік падышоў да экрана і сказаў:

— Перастаньце шумець! Склею стужку і дагледзіце кіно!

Па зале пракаціўся яшчэ большы гул, выкрыкі і тупат ног.

— Будзеце пакараныя!

Ніхто не зважаў на гэтыя словы.

Кінамеханік склеіў стужку, дагледзелі кіно, а калі на экране з’явілася «Канец», усе з крыкам і свістам рушылі да дзвярэй. Але каля ўваходу чакалі два немцы з гумавымі дубінкамі. І кожнаму, не зважаючы на ўзрост і пол, дасталося па плячах.

Не ведаю, як успрынялі ўрок другія мае аднагодкі, а я з той пары, нават застаючыся ў лесе адзін, не свістаў. Праз усё жыццё пранёс гэтую навуку і цяпер памятаю.

Мікалай Грозаў, Вялікія Негнавічы (Барысаўскі раён)

Каментары14

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць