Грамадства

Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС

Па словах адваката Паўла Сапелкі, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары.

Па словах адваката Паўла Сапелкі, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары.

Сёння, 19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары. Па словах адваката, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі. Тым не менш, М. Аўтуховіч працягвае галадоўку і спыняць яе збіраецца толькі пасля выканання яго патрабаванняў.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў следчым ізалятары з 8 лютага 2009 года па абвінавачванні ў падпале маёмасці ў 2005 годзе. Разам з ім па такім жа абвінавачванні арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.

Адвакат Сапелка нагадаў, што ў якасці патрабаванняў Аўтуховіча -- або змена меры стрымання абвінавачаным па дадзенай справе, або завяршэнне расследавання ў самыя кароткія тэрміны і накіраванне справы ў суд.

Як адзначыў П. Сапелка, рэакцыя на патрабаванні Мікалая Аўтуховіча пакуль адсутнічае: ні на адну са скаргаў ці хадайніцтваў адказу пакуль атрымана не было.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч 16 красавіка абвясціў галадоўку, паколькі лічыць сябе невінаватым. Галадоўка з’яўляецца адзінай законнай ва ўмовах турмы мерай, на якую мог пайсці абвінавачаны, пратэстуючы супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам расследавання яго справы.

Паводле spring96.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць