Улада2222

Мілінкевіч склікае Кангрэс

Старшыня Руху за Свабоду рассылае лісты палітычным актывістам па ўсёй краіне, запрашаючы іх узяць у ім удзел.

Старшыня Руху за Свабоду рассылае лісты палітычным актывістам па ўсёй краіне, запрашаючы іх узяць у ім удзел.

Адрасатаў — каля 5‑6 тысяч, пераважна гэта ўдзельнікі прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 году (сябры розных арганізацый, партый, беспартыйныя).

У сваім лісьце Аляксандар Мілінкевіч выкладае сваю пазыцыю наконт новай палітыкі Эўразьвязу, якая сутыкаецца з жорсткай крытыкай у апазыцыйным асяродзьдзі. Ён, у прыватнасьці, піша:

«Падзел унутры сёньняшняй беларускай апазыцыі палягае на тым, што адны працягваюць змагацца выключна супраць Лукашэнкі, а другія — перадусім за Беларусь і яе эўрапейскі выбар. Спадзяваньні першых — на крызіс, які нібыта аўтаматычна ліквідуе дыктатуру. Другія, і я ў тым ліку, ня бачаць ніякага лепшага альтэрнатыўнага палітычнага праекту, чым збліжэньне Беларусі з ЭС».

Ня выключана, што Мілінкевіч разьлічвае знайсьці сабе палітычную базу для наступнай прэзыдэнцкай кампаніі. Варта нагадаць, што яшчэ ў студзені сёлета ён заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах.

У інтэрвію Свабодзе ён патлумачыў сваю ініцыятыву наступным чынам:

Сам ліст — ня толькі аб тым, што трэба яднаць праэўрапейскія сілы, што трэба мець пэўную ідэалёгію — для мяне гэта праэўрапейская ідэалёгія, што варта правесьці кангрэс. Сам ліст зьмяшчае і сытуацыю ўнутры краіны, пра адносіны з ЭЗ, з Расеяй — гэта шырокае тлумачэньне сытуацыі, бо вельмі шмат інтэрпрэтатараў, а я хацеў бы наўпрост зьвярнуцца да людзей са сваімі думкамі.

Гэта абсалютна не кангрэс пад Мілінкевіча, гэта кангрэс для ўзмацненьня дыскурсу на тэму «Эўропа і мы», наш геапалітычны выбар.

Я б хацеў, каб пра гэта ў краіне як мага больш гаварылі, ня толькі па дзяржаўным тэлебачаньні, ня толькі на палітычных сходах і ў Інтэрнэце — я хачу, каб краіна на кухнях абмяркоўвала гэтыя пытаньні. Ад настрою ў грамадзтве залежыць наш лёс. Ня трэба думаць, што толькі ўлада вырашае, як хутка мы будзем дэмакратызавацца і інтэгравацца ў Эўропу — мы гэта вырашаем таксама.

Мы перад кангрэсам зьбіраемся правесьці да 80 раённых сходаў, на якіх будзем усё гэта абмяркоўваць — уваход свабодны. І хочам на гэтых сходах вылучыць дэлегатаў на кангрэс. Тое, што мы будзем рабіць, ня зробіць ні ўлада, ні Брусэль, ні Вашынгтон, ні Варшава, ні Вільня. Пасьля кангрэсу пачнецца рэальная шырокая праца па эўрапеізацыі Беларусі».

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары22

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць