Меркаванні33

Уладыка Філарэт падвёў ідэалагічныя асновы пад паварот да капіталізму

Прычыны эканамічнага крызісу трэба шукаць у грэшнай прыродзе чалавека, заявіў ён на адкрыцці XV Кірыла‑Мяфодзеўскіх чытанняў, а ідэальна справядлівай эканамічнай сістэмы не бывае.

Прычыны эканамічнага крызісу трэба шукаць у грэшнай прыродзе чалавека, заявіў ён на адкрыцці XV Кірыла‑Мяфодзеўскіх чытанняў, а ідэальна справядлівай эканамічнай сістэмы не бывае.,

Праз надзвычайнае распаўсюджвання такога граху, як зайздрасць, ніякая эканамічная сістэма не будзе справядлівай для ўсіх.

«Але ўсякая спроба стварэння дзяржавы бязгрэшных людзей, якая валодае дасканалай эканамічнай сістэмай, будзе ўтопіяй», — сказаў 21 мая ў Мінску мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт,
патрыяршы экзарх усяе Беларусі на адкрыцці XV міжнародных Кірыла‑Мяфодзеўскіх чытанняў на тэму «Духоўныя асновы сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці сучаснага грамадства».

Паводле яго слоў, дзейнічаючы ў людзях, грахі заўсёды прымушаюць іх ілгаць і парушаць устаноўленыя імі парадкі, спараджаюць несправядлівасць.

Як лічыць экзарх, сродкам выхаду з крызісу з’яўляецца выяўленне падманных маніпуляцый, якія хаваюцца пад паверхняй канструктыўных эканамічных мерапрыемстваў. Паводле яго слоў, такі падыход здымае пытанне аб тым, што трэба ратаваць у першую чаргу — банкаўскую сістэму, працоўныя месцы або структураўтваральныя вытворчасці. Агульная сацыяльна‑эканамічная стабільнасць залежыць ад устойлівасці жыццёвых умоў простых працаўнікоў, здольных сваёй здаровай прыватнай ініцыятывай не толькі падтрымаць сябе і свае сем’і, але і стварыць працоўныя месцы для сваіх суайчыннікаў, падкрэсліў уладыка. Гаворка ідзе пра заахвочванне асабістай эканамічнай ініцыятывы, пра падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, пра апору на сярэдні і малы бізнес.

Без шчырага і дзейснага клопату аб чалавеку немагчыма пераадолець ні адзін крытычны стан, бо самая малая доля двудушнасці і двухсэнсоўнасці тут жа пачне ствараць умовы для новага крызісу, сказаў Філарэт.
Паводле яго слоў, праца не богаўгодная, калі яна скіраваная на служэнне эгаістычным і грэшным запатрабаванням асобы.

Уладыка зазначыў, што Расейская праваслаўная царква ініцыюе адкрытую дыскусію паміж уладай, прадпрымальнікамі і грамадствам па пытанні эканамічнай этыкі. Паводле яго слоў, нядаўна пры аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату быў створаны экспертны савет «Эканоміка і этыка», які аб’яднаў эканамістаў, палітыкаў і прадпрымальнікаў.

Чытанні, якія праводзяцца Беларускім экзархатам РПЦ пры падтрымцы шэрагу дзяржструктур і Фонду імя Конрада Адэнаўэра (ФРГ), прадоўжацца да 24 мая.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі9

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць