Больш за 70 гадзін без мабільнага інтэрнэту. З'явілася справаздача пра беларускі шатдаўн
«Беларуская абсерваторыя інтэрнэту» падрыхтавала справаздачу аб блакаваннях інтэрнэту ў Беларусі за перыяд са жніўня да канца кастрычніка. dev.by палічыў, колькі мы пражылі без інтэрнэту.
Паводле справаздачы, з вечара 9 да раніцы 12 жніўня ў Беларусі быў цалкам адключаны мабільны інтэрнэт у трох беларускіх аператараў на працягу 31 гадзіны 45 хвілін.
У перыяд з 9 па 12 жніўня агульны час перабояў з інтэрнэт-сувяззю ў Беларусі склаў 61 гадзіну. У справаздачы «беларускай абсерваторыі інтэрнэту» падлічаны гадзіны поўнага адключэння мабільнага інтэрнэту за той самы перыяд.
Пачынаючы з 30 жніўня, кожную нядзелю аператары адключалі мабільны інтэрнэт «па распараджэнні вышэйстаячых органаў». Перыядычна знікала сетка не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах, што актыўна пратэстуюць. У сярэднім мабільны інтэрнэт адключалі на 4-5 гадзін штонядзелі.
З 30 жніўня па 25 кастрычніка мабільнага інтэрнэту ў беларускіх карыстальнікаў сумарна не было амаль двое сутак — на працягу больш як 39 гадзін.
Такім чынам, за 3 паслявыбарчыя месяцы многія беларусы былі цалкам пазбаўленыя мабільнага інтэрнэту прынамсі на 71 гадзіну.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары