Напярэдадні ліпеньскага саміту G8, што адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу, беларусы Расеі даслалі ў амбасады краінаў-удзельніцаў адмысловы зварот. У ім адзначаецца, што станаўленьне аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі адбываецца не без удзелу Расеі.
Напярэдадні ліпеньскага саміту G8, што адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу, беларусы Расеі даслалі ў амбасады краінаў-удзельніцаў адмысловы зварот. У ім адзначаецца, што станаўленьне аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі адбываецца не без удзелу Расеі. У сувязі з гэтым прапануецца прыцягнуць увагу да праблемы дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі, аказаць уплыў на кіраўніцтва Расеі з мэтаю спыненьня падтрымкі ім дыктатарскага рэжыму, стварыць сыстэму незалежных электронных СМІ, якія б вяшчалі на Беларусь.
Каментары