«Сарваў расліннасць і кінуў у работнікаў міліцыі». Дэманстранту пагражае да 8 гадоў зняволення
СК паведамляе, што вечарам 9 жніўня 29-гадовы мінчук узяў удзел у пратэстах на праспекце Пераможцаў у Мінску.

«Убачыўшы, як праваахоўнікі спыняюць супрацьпраўныя дзеянні іншых грамадзян, ён сарваў расліннасць з кветкавых клумбаў і кінуў яе ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Таксама ён выходзіў з іншымі асобамі на праезную частку, што пацягнула парушэнне працы гарадскога пасажырскага транспарту», — гаворыцца ў паведамленні.
10 жніўня мужчына ўдзельнічаў у пратэстах на скрыжаванні вуліц Сурганава, Куйбышава і Л. Бяды, «дзе кідаў у бок супрацоўнікаў міліцыі неўстаноўленыя прадметы і ўзводзіў барыкады на праезнай частцы».
Мінчук знаходзіцца пад вартай.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары