Меркаванні33

Доля беларускай мовы на ЦТ падае

На яе зарэгістраваліся 37% ад супольнай колькасці тых, хто здае мовы проці 39% летась і 42% два гады таму.

На яе зарэгістраваліся 37% ад супольнай колькасці тых, хто здае мовы проці 39% летась і 42% два гады таму.

15 чэрвеня ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставанне — агульнанацыянальная праверка ведаў. Па яе выніках можна будзе паступаць у ВНУ. Яно працягнецца па 1 ліпеня.

Найбольшая колькасць абітурыентаў, як і ў папярэднія гады, запісалася на экзамен па матэматыцы: 116 тысяч чалавек.

На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы выдадзена крыху больш за 52 тысячы пропускаў, на біялогію — 33 тысячы, хімію — каля 19,7 тысячы. На замежныя мовы зарэгістравалася прыблізна 40 тысяч чалавек, на гісторыю Беларусі — больш як 26 тысяч, геаграфію — 2,5 тысячы, грамадазнаўства — 12,5 тысячы, сусветную гісторыю — 2,4 тысячы.

Звяртае ўвагу выразны вынік лукашэнкаўскай русіфікацыі: сёлета працягвала змяншацца колькасць выпускнікоў, якія здаюць беларускую мову. На экзамены па расейскай мове зарэгістраваліся 110 тысяч чалавек, па беларускай — 65 тысяч (37% ад супольнай колькасці тых, хто здае мовы).

Для параўнання: у 2008 годзе на беларускую мову зарэгістравалася 69 тыс. чалавек (39%), на расейскую — 107 тыс. абітурыентаў. У 2007 годзе тэставанне па белмове прайшлі 82 тыс. чалавек (42%), расейскую здавалі 113 тыс. чалавек.

Зрух складае 2—3% за год. Ён, бадай, адпавядае зніжэнню долі людзей, якія аддаюць пэўную перавагу беларускай мове перад расейскай з утылітарных ці сімвалічных прычынаў. Гэта сапраўдная бяда для нацыянальнай культуры. Толькі энэргічныя змены ў моўнай палітыцы, статусе моваў і іх прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы могуць змяніць сітуацыю. А яны адбудуцца толькі ў выніку настойлівых дзеянняў грамадзянаў дзеля гэтага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй6

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць