Свет

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце за тыдзень знізілася на 12%, смяротнасць — на 5%

«У глабальным плане за мінулы тыдзень колькасць новых выпадкаў COVID-19 і смерцяў працягнула зніжацца: усяго было зарэгістравана больш за 4,8 млн тых, хто заразіўся, і крыху менш за 86 тыс. памерлых, што адпаведна на 12% і на 5% менш у параўнанні з папярэдняй тыднем», — адзначыла Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) у сваім штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні.

З 10 па 16 мая ў свеце было зарэгістравана 4 809 520 тых, хто заразіўся, і 85 975 смяротных зыходаў. Па стане на 16 мая ўсяго налічвалася 162 184 263 выпадкі інфікавання і 3 364 446 выпадкаў смерці пацыентаў.

Захворванне вырасла на мінулым тыдні толькі ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 4%), тады як у Еўропе колькасць новых выпадкаў інфікавання знізілася на 26%, ва Усходнім Міжземнамор'і — на 22%, Паўднёва-Усходняй Азіі (на 12%), Афрыцы — на 4%, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы — на 3%. Смяротнасць вырасла ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 7%) і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 4%), але скарацілася ў Еўропе (на 16%), Усходнім Міжземнамор'і (на 16%), Афрыцы (на 9%), а таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 7%).

У Індыі колькасць інфікаваных павялічылася за тыдзень больш чым на 2,3 млн. Далей ідуць Бразілія (больш за 437 тыс. новых выпадкаў), ЗША (больш за 235 тыс.), Аргенціна (больш за 151 тыс.), Калумбія (больш за 115 тыс.), Іран (больш за 99 тыс.), Францыя (больш за 93 тыс.), Турцыя (больш за 90 тыс.), Германія (больш за 73 тыс.), Непал (больш за 61 тыс.), Расія (больш за 59 тыс.) і Італія (больш за 50 тыс.).

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць