Грамадства

Ярмошына: Аб'ектам духоўнай дэгенерацыі з'яўляецца не толькі сучаснае пакаленне выбаршчыкаў, але і дзеці

Пра гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла на міжнароднай анлайн-канферэнцыі «Процідзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкае вымярэнне Саюзнай дзяржавы», піша БелТА.

БелТА

«Падзеі палітычнага жыцця апошніх двух дзесяцігоддзяў паказваюць, што ніводная з дзяржаў, дзе няма поўнай манаполіі на ўладу, не свабодна ад пагроз дзяржаўных пераваротаў. Пры гэтым пры рознасці нацыянальных менталітэтаў, рэлігій, узроўню жыцця і адукацыі існуюць агульныя рысы, якія дазваляюць меркаваць аб наяўнасці агульнага сцэнарыя мяцяжоў, аднак напаўняльнага канкрэтыкай у кожным асобным выпадку. З улікам таго, што мяцяжы ўсё часцей сталі праходзіць як наступства галоўных выбарчых кампаній, можна прыйсці да высновы, што выбары перасталі з'яўляцца ўнутранай справай саміх дзяржаў, а сталі падставай для непрыкрытага міжнароднага ўмяшання ў справы дзяржавы», — сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, зыходзячы з апошніх падзей, прасочваецца і іншая трывожная тэндэнцыя. «А менавіта выбары перасталі служыць мэце ўсталявання народнай згоды, а ўсё часцей служаць процілеглай мэце, накіраванай на раскол грамадства і дзяржавы. Іншыя сцвярджэнні, як правіла, ад партый апанентаў галоўнай палітычнай сілы аб тым, што калі выбары будуць сумленнымі, то і мяцяжоў не будзе, поўнасцю абвяргаюцца паслявыбарнымі падзеямі не толькі ў Беларусі, але і ў Грузіі, Кыргызстане і нават у ЗША. А гэта ж толькі апошнія выбарчыя кампаніі, — адзначыла старшыня ЦВК.

— Па віне інтэрнэт-рэсурсаў адбылося не толькі падзенне маральных арыенціраў, ажыццяўляецца поўная перабудова свядомасці даволі адукаваных людзей».

«Аб'ектам духоўнай дэгенерацыі з'яўляецца не толькі сучаснае пакаленне выбаршчыкаў, але і будучыня — гэта значыць дзеці.

Дастаткова ўзгадаць удзел дзяцей і падлеткаў у незаконных масавых акцыях, альбо рэзананснае відэа пра тое, як 11-гадовы падлетак у Віцебску плюе на брацкую магілу. Толькі ўзмацненнем патрыятычнага выхавання ў навучальных установах і афіцыйных СМІ сітуацыю выправіць немагчыма, на мой погляд.

Павінны быць прыняты меры, каб немагчымым стаў для ўспрымання іншы пункт гледжання, акрамя патрыятычнага. У адваротным выпадку ў нас сумніўная будучыня, калі яна ёсць наогул», — заявіла яна.

«Перад намі стаіць звышскладаная задача па выпрацоўцы спосабаў арганізацыі выбарчых працэсаў такім чынам, каб яны не змаглі трансфармавацца ў выбуховую хвалю, здольную абрушыць наш агульны дом», — канстатавала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць