Грамадства

Адвакат байца ММА Аляксея Кудзіна патлумачыла, чаму Расія не мела права высылаць спартоўца

«Мы ўжо звярнуліся ў праваахоўныя органы за афіцыйнымі тлумачэннямі з гэтай нагоды. Жонка Аляксея Таццяна падала ў паліцыю заяву аб знікненні мужа, а я паведаміла ў СК аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія ажыццявілі выдачу нягледзячы на прамую забарону Еўрапейскага суда. Пакуль што ніякіх адказаў мы не атрымалі», — сказала Марыя Красава ў інтэрв'ю DW.

Аляксей Кудзін

«ЕСПЧ спаслаўся на правіла 39, у адпаведнасці з якім экстрадыцыя забараняецца да таго часу, пакуль суд не прыме канчатковае рашэнне. ЕСПЧ, вывучыўшы нашы довады, што пераслед Аляксея быў палітычна матываваным, і пра тое, што ў Беларусі ён падвяргаўся катаванням, прыняў рашэнне аб неабходнасці праверкі звестак.

Доказы таго, што ў дачыненні да Аляксея прымянялі катаванні, былі ў матэрыялах крымінальнай справы ў Беларусі, якую нам удалося атрымаць. Там і раненні гумовымі кулямі, і страсенне мозгу, і прымяненне светлашумавых спецсродкаў — усе катаванні пацверджаныя. ЕСПЧ вызначыў тэрмін да 10 жніўня — да гэтага часу РФ павінна была падаць дакументы, на падставе якіх Еўрапейскі суд змог бы вывучыць абгрунтаванасць пастановы аб выдачы. Забарона на экстрадыцыю была да 17 жніўня. Але Расія гэта распараджэнне ЕСПЧ праігнаравала», — распавяла адвакатка.

Нагадаем, 21 ліпеня апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

Сям’і паступіла інфармацыя, што ноччу 21 ліпеня Аляксей на самалёце прыбыў у Мінск. У Беларусі яго абвінавачваюць у супраціве міліцыі, ён прымаў удзел у пратэстах у Маладзечне, у мэтах бяспекі збег з краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць