Улада1717

На Аўтуховіча вешаюць замах на гродзенскага «губернатара»

Справу Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў перакваліфікавалі ў тэрарызм. Нібыта ён з паплечнікамі рыхтаваў замах на старшыню Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанку і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко.

Справу Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў перакваліфікавалі ў тэрарызм. Нібыта ён з паплечнікамі рыхтаваў замах на старшыню Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанку і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко.

Гэта артыкул 359 Крымінальнага кодэксу «Замах на жыццё дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча, здзейсненае ў сувязі з яго дзяржаўнай ці грамадскай дзейнасці з мэтай дэстабілізацыі грамадскага парадку, ці ўздзеянне на прыняцце рашэнняў дзяржаўнымі органамі, ці перашкодзіць палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, ці з помсты за такую дзейнасць». С

анкцыі паводле артыкулу ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, ці пажыццёвае зняволенне, ці смяротнае пакаранне.

Праваабаронца Алег Воўчак кажа, што падобныя меркаванні выказваў яшчэ на трэці дзень арышту. «Нашы прагнозы, што справа з падпаламі дамоў падаткавага інспектара Мандзіка і міліцыянта Кацубы аказалася толькі прыкрыццём апраўдаліся. Следчым было прасцей затрымаць Аўтуховіча менавіта па гэтым злачынствам, а ўжо потым праводзіць дзеянні аб гранатамёце і тэрарызме», — кажа А.Воўчак.

Справа ў тым, што

31 кастрычніка 2005 году на тэрыторыі гродзенскай школы‑ліцэю №1 быў знойдзены гранатамёт і выбуховае прыстасаванне, якое не спрацавала.
Тады ж пачалі правяраць на датычаць па падрыхтоўцы замаху многіх апазіцыянераў з Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Аўтуховіча.

«Гэта чарговыя фантазіі праваахоўнікаў, — кажа А.Воўчак. — На той момант

Мікалай Аўтуховіч ужо два тыдні знаходзіўся за кратамі па сваёй першай крымінальнай справе, і ніяк не мог быць да гэтага датычным.
Справа ў тым, што Аўтуховіч тады абвясціў галадоўку са словамі, што ў маёй смерці будзе вінен Уладзімір Саўчанка, які ініцыяваў гэты арышт».

Пра тое, што справу Аўтуховіча перакваліфікавалі ў тэрарызм стала вядома ад яшчэ аднаго арыштаванага «афганца» Канстанціна Уланава, якому дазволілі патэлефанаваць жонцы.

Яшчэ 8 лютага, у той самы дзень, калі арыштоўвалі Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенку, быў таксама затрыманы Аляксандр Ларын, які раней працаваў разам з астатнімі. Праз тыдзень яго адпусцілі, але потым зноў затрымалі. Пасля другога арышту Ларын даў паказанні, якія і гавораць пра тое, што Аўтуховіч рыхтаваў замах. Таксама ў паказаннях Ларына ёсць фраза, што былыя «афганцы» рыхтавалі партызанскі рух.

«Я не давяраю гэтым паказаннямі. Ведаеце, нядаўна я вывучаю матэрыялы справы свайго рэпрэсаванага за Сталіным дзеда. У тых паказаннях вельмі шмат ненатуральных, завучаных фразаў. Тое самае і цяпер з паказаннямі Ларына», — кажа Алег Воўчак.

Бліжэйшым часам Алег Воўчак і Аляксандр Камароўскі ад імя аб’яднання ветэранаў вайны ў Афганістане збіраюцца звярнуцца ў заходнія краіны, а таксама Расію з просьбай аб міжнароднай экспертызе па справе Аўтуховіча.

«Пакідаць так гэта нельга. Новымі абвінавачваннямі ўлады хочуць збіць моцнае інфармацыйнае поле па гэтай справе. Пераканаць еўрапейцаў, што гэта ніякі не палітвязень, а звычайны тэрарыст», — падсумоўвае А.Воўчак.

Цікава што сам Васіль Камянко нічога не чуў пра замах, які на яго рыхтаваўся. Але ведае, што цяпер вядзецца следства па гэтай справе.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць