Свет

Швейцарская разведка папярэдзіла пра пагрозу тэрарыстычных нападаў на цэнтры вакцынацыі

Федэральная служба разведкі Швейцарыі папярэдзіла аб магчымых тэрарыстычных нападах на цэнтры вакцынацыі ад каранавіруса, а таксама на транспартныя сродкі і вытворцаў вакцын.

Аб гэтым гаворыцца ў адказе спецслужбы на пытанне газеты NZZ am Sonntag пра тое, як змена ўлады ў Афганістане паўплывае на сітуацыю з бяспекай у Швейцарыі, паведамляе тэлеканал Дождь.

«Атакі на такія цэлі закрануць мноства людзей і выклічуць інтэнсіўнае асвятленне ў СМІ», — паведаміла выданню прэс-сакратар Федэральнай службы разведкі Ізабель Грабер.

Па звестках ведамства, асноўная пагроза зыходзіць ад джыхадысцкіх груповак. Пры гэтым у разведцы адзначылі, што пакуль адчувальных прыкмет планаваных нападаў няма.

Выданне адзначае, што пастаўкі вакцыны супраць каранавіруса каардынуе швейцарскія армія, а дозы перад адпраўкай у кантоны захоўваюцца ў засакрэчаным месцы.

Прадстаўнік вытворцы вакцыны Moderna Lonza Group AG паведаміў газеце, што кампанія не каментуе «такія далікатныя тэмы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць