Свет

Прэзідэнт Аўстрыі назваў імя новага канцлера краіны

Новым канцлерам Аўстрыі стане дыпламат Аляксандар Шаленберг, які ўзначальваў МЗС ва ўрадзе Себасцьяна Курца. Увечары ў нядзелю прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэлен, выступаючы перад журналістамі ў Вене, пацвердзіў, што 11 кастрычніка прывядзе яго да прысягі.

«Цяперашні ўрадавы крызіс скончаны, — заявіў кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. — Праца на карысць нашай краіны можа быць працягнутая». Па словах Ван дэр Белена, ён ужо перагаварыў з Шаленбергам, а таксама віцэ-канцлерам Аўстрыі Вернерам Коглерам, і тыя запэўнілі яго, што «для далейшай сумеснай працы ва ўрадзе Аўстрыі ёсць устойлівы падмурак», піша Deutsche Welle.

Юрысту, прафесійнаму дыпламату Аляксандру Шаленбергу 52 гады, ён валодае некалькімі замежнымі мовамі. Лічыцца, што ён шмат у чым падтрымлівае курс экс-канцлера Аўстрыі Курца — асабліва ў тым, што тычыцца праблем міграцыі.

Увечары 9 кастрычніка Себасцьян Курц, супраць якога былі выстаўленыя абвінавачванні ў карупцыі, абвясціў аб адстаўцы з пасады канцлера Аўстрыі. Цяпер ён збіраецца ўзначаліць фракцыю Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) у парламенце краіны. Абвяшчаючы аб сваім зыходзе з пасады кіраўніка ўрада, Курц паведаміў, што прапанаваў Аляксандру Ван дэр Белену кандыдатуру Аляксандра Шаленберга як свайго пераемніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»14

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»14

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць