Эканоміка

Беларусы звялі пакупкі айчынных тавараў да шматгадовага мінімуму

Спажыўцы ў Беларусі ўсё часцей глядзяць у бок імпарту і адварочваюцца ад прадукцыі беларускіх вытворцаў. Статыстычныя органы зрабілі справаздачу аб рознічным тавараабароце арганізацый гандлю і долі беларускіх тавараў у продажах розніцы.

Гэтым разам падведзены вынікі 9 месяцаў 2021 года. Тавараабарот арганізацый гандлю за 9 месяцаў склаў 36,4 млрд рублёў. Пры гэтым продажы тавараў айчыннай вытворчасці дасягнулі 21,7 млрд рублёў, паведамляюць banki24.by.

Удзельная вага беларускай прадукцыі ў тавараабароце арганізацый знізілася да 59,5%. Доля айчынных тавараў у продажах стала рэкордна нізкай, калі параўноўваць яе з паказчыкамі за 9 месяцаў на адрэзку 2013-2021 гг.

У студзені — верасні 2013 года ўдзельная вага беларускай прадукцыі яшчэ дасягала 71,7%.

Затым у 2014 годзе ён упаў да 70,7%, у 2015-м — да 69,8%, у 2016-м — да 66,2%, у 2017-м — да 65%, у 2018-м — да 63,4%, у 2019-м — да 61,6% і ў 2020-м — да 60,7%.

Прыкметна, што на працягу 8 гадоў запар вага айчынных тавараў у продажах пастаянна памяншалася.

Гэта адбывалася нягледзячы на дэкларацыі чыноўнікаў аб імпартазамяшчэнні на спажывецкім рынку. У суме за паказаны час доля тавараў made in Belarus скарацілася на 12,2 адсоткавага пункта.

Па прынятай у краіне класіфікацыі тавары бываюць харчовымі і нехарчовымі.

У першую катэгорыю ўваходзяць харчовыя прадукты, напоі і тытунёвыя вырабы, у другую — усё астатняе.

У абедзвюх таварных групах ідзе паступовае памяншэнне долі беларускай прадукцыі. Аднак па таварах нехарчовай групы гэта адбываецца хутчэй, і ў гэтай катэгорыі айчынныя вытворцы ўжо саступілі галоўнае становішча на рынку. За 2013-2021 гг. удзельная вага беларускіх харчовых тавараў скарацілася з 83,3% да 76,8%.

Паралельна ў нехарчовай групе доля айчыннай прадукцыі ўпала з 56,3% да 40,9%

Чаму прадукты харчавання з Беларусі яшчэ ўтрымліваюць унутраны рынак?

Гэта можа быць звязана з лагістыкай дастаўкі харчавання з іншых краін: многія тавары хутка псуюцца, ды і выдаткі на перавозкі ў Беларусь могуць быць занадта высокія. Такую прадукцыю проста няма сэнсу ўвозіць у нашу краіну. Зрэшты, сярод харчовых прадуктаў усё роўна ёсць пазіцыі, дзе дамінуе імпарт.

Па выніках 9 месяцаў 2021-га гэта свежыя садавіна і арэхі (доля імпарту 92,7%), рыба (87,2%), алей (84,8%). Сярод нехарчовых тавараў нізкая доля беларускіх фіксавалася ў продажах аўтамабіляў (13,9%), тэлевізараў (14,5%), пральных машын (15%), парфумерна-касметычнай прадукцыі і туалетных прылад (17,8%).

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць