Здарэнні

У Брэсце судзяць маёра міліцыі, які вывез са штрафстаянкі чатыры аўтамабілі і матацыкл

42-гадовы былы маёр міліцыі, паводле абвінавачвання, завалодаў трыма аўтамабілямі і адным матацыклам са штрафстаянкі на суму 13 тысяч рублёў, паведамляе «Вячэрні Брэст».

Мужчына шляхам падману і махлярства завалодаў трыма аўтамабілямі маркі «Аўдзі» і адным матацыклам «Субару» на 12 971 рубель. Усе транспартныя сродкі знаходзіліся на стаянцы для захоўвання на вуліцы Янкі Купалы.

Мужчына паказваў работнікам стаянкі ліпавыя дакументы за подпісам нібыта службовых асоб АУС, якія даюць яму права забіраць машыны для далейшых следчых дзеянняў. Як пазней высветлілася ў ходзе следства, усе подпісы ён ставіў уласнаручна. Работнікі стаянкі нічога не ведалі. Так усе чатыры транспартныя сродкі былі вывезены маёрам і размешчаны на ўчастках яго сяброў у Брэсцкім раёне.

Па словах пракурора, сваімі дзеяннямі супрацоўнік міліцыі нанёс шкоду дзяржаўным інтарэсам і, будучы прадстаўніком улады, дыскрэдытаваў органы правапарадку.

Віну мужчына цалкам прызнаў і растлумачыў свае дзеянні ў судзе цяжкай хваробай жонкі, з-за якой яму тэрмінова спатрэбіліся грошы.

Аўтамабілі былі знойдзены ў лесе без кіроўцаў і знаходзіліся на стаянцы для захоўвання больш за чатыры гады. Таму ён і вырашыў, што яны ўжо нікому не патрэбныя.

«Адну машыну я паспеў разабраць цалкам, адну часткова, яшчэ адна засталася некранутай, як і матацыкл. Першапачаткова я планаваў прадаць па запчастках, аднак, даўшы аб'яву ў інтэрнэце, за два месяцы не атрымаў ніводнага водгуку. Потым хацеў здаць хоць бы кузаў адной «Аўдзі» на металалом. Але падумаў, што на «Другасчармеце» маглі быць устаноўлены камеры відэаназірання, а работнікі маглі запатрабаваць даведку аб тым, што дадзены аўтамабіль не быў ва ўгоне, набыты легальна і т.д. таму вырашыў не рызыкаваць», — растлумачыў ён у судзе.

Цяпер яму можа пагражаць ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення свабоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць