Свет

Польскія ўлады закрыюць чыгуначны памежны пераезд у Кузніцы, калі да 21 лістапада сітуацыя на мяжы не будзе стабілізаваная

Улады Польшчы паабяцалі закрыць чыгуначны пункт у Кузніцы, калі правакацыі з мігрантамі не спыняцца, а сітуацыя на мяжы не стабілізуецца. Крайняя дата — 21 лістапада.

Данесці адпаведную інфармацыю да кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі міністр унутраных справаў Марыюш Каміньскі даручыў галоўнаму каменданту польскай памежнай службы.

Нагадаем, сітуацыя на польска-беларускай мяжы пачала абвастрацца 8 лістапада. Каля 10:20 раніцы 8 лістапада з'явіліся першыя відэа з Гарадзеншчыны, на якіх бачна, як калона мігрантаў рухаецца па праезнай частцы дарогі ў бок пункта пропуска «Брузгі», што на беларуска-польскай мяжы. Там былі тысячы мігрантаў.

Мігранты рабілі спробы прарвацца на тэрыторыю Польшчы. А ў праўладных Тэлеграм-каналах, у афіцыйных медыя ў Беларусі разгортвалася актыўная інфармацыйная падтрымка падзей, звязаных з міграцыйнымі праблемамі, а таксама антыпольская рыторыка.

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі заявілі, што гэта бежанцы, якія хочуць атрымаць прытулак у ЕC, і Мінск не будзе перашкаджаць таму, што яны пакінуць краіну. У Польшчы, у сваю чаргу, абвінавацілі ўлады Беларусі ў правакацыі, заявіўшы, што вялікія групы мігрантаў знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх спецслужбаў і арміі.

Польшча закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 ад 9 лістапада.

На мяжы дзейнічае надзвычайнае становішча, і праца СМІ там немагчымая. Журналісты атрымліваюць матэрыялы пераважна з сацыяльных сетак.

У ЕС загаварылі аб магчымым увядзенні санкцый супраць авіякампаній іншых краін за перавозкі мігрантаў.

Пазней Лукашэнка і Меркель двойчы абмяркоўвалі крызіс на мяжы па тэлефоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць