Здарэнні

Жыхарка Паставаў хадзіла ў краму без маскі і ела прадукты, калі адмаўлялі ў абслугоўванні. Суд апраўдаў яе

выпадкі здарыліся 25, 26 і 29 верасня. Жанчына хадзіла ў краму перад закрыццём і ўпарта не надзявала маску. Калі ж на касе яе адмаўляліся абслугоўваць, яна на вачах у здзіўленых прадаўцоў ела прадукты і піла напіткі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

На жанчыну склалі пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 11.3 КаАП — наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці. Ёй інкрымінавалася нанясенне краме шкоды памерам 18 рублёў 53 капейкі ў першы вечар, 22 рублі 36 капеек у другі і 17 рублёў 39 капеек — у трэці.

На судзе жанчына заявіла, што ела прадукты з-за таго, што была галоднай, намеру пашкодзіць маёмасць не мела і хацела разлічыцца, але прадаўцы адмаўляліся яе абслугоўваць, бо не было маскі.

Тое, што пакупніца прасіла разлічыць, пацвердзілі і супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі ў краму праз канфлікт.

У выніку пасля разгляду гэтай справы суд Пастаўскага раёна прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях жанчыны няма складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 11.3 КаАП, бо ў яе не было прамога намеру на пашкоджанне маёмасці, і спыніў справу

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць