Свет

«Я беларус, таму не магу не быць тут». У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з Казахстанам

У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з народам Казахстана. А 18-й гадзіне па мясцовым часе некалькі дзясяткаў неабыякавых людзей прыйшлі да пасольства Казахстана ва ўкраінскай сталіцы. Сярод іншых тут былі і беларусы, з некаторымі паразмаўляла «Наша Ніва». 

Максім Буткевіч, каардынатар праекта «Без кордонів»

«Сёння сюды прыйшлі не толькі ўкраінскія праваабаронцы, але і беларускія калегі, бо яны бачаць шмат агульнага паміж тым, што адбываецца ў Беларусі і Казахстане», — адзначыў адзін з арганізатараў акцыі, каардынатар праекта «Без кордонів» Максім Буткевіч. 

«Нашай Ніве» ўдалося пагутарыць з некаторымі ўдзельнікамі акцыі.

«Я прыйшла сюды, каб падтрымаць народ Казахстана ў імкненні да свабоды. У некаторым сэнсе іх сітуацыя яшчэ горшая за нашую, беларускую. Баюся, што ўвод у Казахстан войскаў іншай дзяржавы можа скончыцца як «Украіна 2.0», калі не горш. І беларусам, як нікому, знаёма гэта ўсё. Бо мы перажывалі гэта ўсё зусім нядаўна, зараз перажываем, невядома колькі будзем перажываць», — кажа Карына Пацёмкіна.

Карына Пацёмкіна

«Я сама толькі два тыдні як сюды прыехала — трымалася да апошняга, спрабавала да апошняга нешта рабіць. — працягвае дзяўчына. — Але адзіны мой лёс там — турма. Што тычыцца народа Казахстана: кожны народ, не важна, казахі гэта, беларусы ці ўкраінцы — мае права выйсці і выказаць свой пратэст ці нязгоду. Гэта базавае права. На жаль, як у Беларусі, так і ў Казахстане яно цалкам знішчана, але мы павінны трымацца разам!»

«Я беларус, таму не магу не быць тут! — адзначае іншы ўдзельнік акцыі з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. — Гэта наш агульны боль, наша агульнае «пракляцце». Веру, што ў найхутчэйшым часе нашыя народы стануць вольнымі, перастане ліцца кроў…»

Свайго імя хлопец прасіў не называць, бо хвалюецца за блізкіх, якія знаходзяцца ў Беларусі.

За акцыяй назірала паліцыя, абышлося без інцыдэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях8

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада2

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях8

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць