Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага склалі 8 мільярдаў 523,8 мільёна даляраў. За студзень яны павялічыліся на 98,8 мільёна (на 1,2 працэнта).
Росту ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на біржы, паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.
Разам з тым выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 360 млн даляраў.
На 1 студзеня 2023 года памер ЗВР павінен скласці не менш за 7,0 млрд даляраў.
Каментары