Свет

Украіна і «ДНР» з «ЛНР» абвінавацілі адзін аднаго ў абстрэлах

Украіна заяўляе пра абстрэл станіцы Луганская, а ў «ДНР» кажуць пра абстрэл Данецка.

Пра тое, што Узброеныя сілы Украіны пачалі абстрэльваць ускраіны Данецка, паведаміла прадстаўніцтва г. зв. Данецкай народнай рэспублікі.

Паводле яе словаў, сілавікі абстралялі пасёлак Яленаўка і сяло Сігнальнае на данецкім кірунку, пасёлкі Шахта імя Гагарына і Ізотава на горлаўскім кірунку і вёскі Пятроўскае і Наваласпу на марыупальскім кірунку. 

Узброеныя сілы Украіны (УСУ), у сваю чаргу, заявілі пра абстрэл станіцы Луганская. У паведамленні ўкраінскага боку сказана, што два мірныя жыхары былі параненыя, а снарады трапілі ў дзіцячы садок. Палова населенага пункта засталася без электрычнасці. Жыхароў эвакуявалі ў прытулак.

«ДНР» паведаміла, што адкрыла агонь па пазіцыях УСУ ў адказ на абстрэл раёнаў Данбаса.

Кіеў інфармацыю аб абстрэлах зняпраўдзіў. У прэс-службе аперацыі аб'яднаных сіл заявілі аб васьмі парушэннях рэжыму спынення агню з боку «ДНР» і «ЛНР».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»21

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў12

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»21

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць