Грамадства

Пракурор запатрабаваў для журналіста Алега Груздзіловіча паўтара года калоніі

У судзе Савецкага раёна Мінска сёння разглядалі справу былога журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча. Яго затрымалі 23 снежня, і з таго часу журналіст знаходзіцца за кратамі. На пасяджэнне не пусцілі шэраг сваякоў і сяброў журналіста, хаця зала была паўпустая. Аднак на суд змагла трапіць жонка Груздзіловіча Мар'яна, але ёй забаранілі здымаць, размаўляць з мужам, нават абмяняцца жэстамі. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

«Я далёка сядзела, кепска бачыла Алега. Калі я памахала Алегу, то міліцыянт адразу забараніў нам абменьвацца жэстамі, не дазволіў мне сказаць яму і слова», — расказала Мар’яна.

Груздзіловічу інкрымінуюць «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ён нібыта браў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС.

Пацярпелым бокам у справе выступіў «Мінсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс ім шкоду у трох эпізодах: падчас акцый 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 года, бо ў Мінску быў спынены рух.

Палітвязню выставілі іск на 56 тысяч рублёў.

Груздзіловіча дапыталі па кожным эпізодзе: дзе журналіст знаходзіўся і што рабіў у даты, выстаўленыя ў абвінавачанні. Алег адказаў, што 16 жніўня 2020 года меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта «Радыё Свабода» і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», выконваў сваю працу.

Сведкам на працэсе выступіў рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які расказаў суду, што Алег выконваў рэдакцыйнае заданне па асвятленні падзей. 

Сярэдзіч таксама пазітыўна ацаніў Алега як журналіста і чалавека, якога ён ведае 40 гадоў. Акрэдытацыя Груздзіловіча да канца жніўня пацвярджаецца даведкай МЗС Беларусі. 

«Алег трымаецца годна, хоць фізічна і стомлены няволяй. Знаходзіць сілы пасмейвацца і з сумы іску, і наогул са спробы зрабіць яго ледзь не галоўным па барыкадах», — паведаміў сябра Алега.

У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць журналіста вінаватым і пакараць яго на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд будзе агучаны ў чацвер, 3 сакавіка, у 12.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць