Свет

Прэзідэнт Літвы: Расіяне рана ці позна зразумеюць, што зайшлі ў тупік

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разважае пра тое, што нічым добрым вайна ва Украіне для Расіі не скончыцца.

Таксама літоўскі прэзідэнт выказаўся супраць удзелу іншых краін у вайне — бо гэта шлях да Трэцяй сусветнай. Пра гэт ён распавёў Delfi.

Гітанас Наўседа адзначыў, што Уладзіміра Пуціна спыніць не спроба тушыць пажар агнём, а вялікія страты ва Украіне.

«Пуціна спыніць не спроба гасіць пажар агнём, а ў першую чаргу, страты ва Украіне. Чым больш эфектыўнай і рэальнай будзе дапамога Украіне не на словах, а на справе (…), тым больш страт будзе ў Пуціна, тым больш зацягваючай стане вайна, якая ўжо цяпер расчаравала тых, хто планаваў захапіць Украіну на працягу некалькіх дзён, а кожны новы дзень вайны каштуе Расіі нямала сродкаў (…), бо гэта войска акупанта — для яго ўсё дорага, і я, шчыра кажучы, не бачу матывацыі.

Я гляджу на гэтых салдацікаў — і не бачу матывацыі, за што яны павінны змагацца. За Пуціна? Хто такі для іх Пуцін? Яны, несумненна, — армія агрэсара, салдаты агрэсара. Калі глядзіш на ўкраінцаў, добра разумееш, што яны змагаюцца за сваю зямлю, за сваіх жонак і дзяцей, сям'ю, нарэшце — за сваю будучыню. Іх ваенная дысцыпліна і баявы дух не паддаецца параўнанню.

Вельмі цяжка казаць, мы кожны дзень гаворым пра жыццё, пра гібель ні ў чым не вінаватых людзей, але чым даўжэй будзе ісці гэтая вайна, тым больш няўдалай яна будзе для Расіі, тым больш ціску будзе ў самой Расіі з боку расійскага грамадства, алігархаў, сярэдняга класа, паколькі ён ужо цяпер не можа карыстацца тымі дабротамі, якімі прывык карыстацца на Захадзе, і, напэўна, разуменне таго, што ўсё, Расія ізаляваная, і гэта надоўга, прыйдзе да іх рана ці позна. Яны зразумеюць, што зайшлі ў тупік і незразумела, як адтуль выйсці, — разважае Наўседа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць