Здарэнні

У Віцебску мужчына паўгадзіны катаваў жонку распаленай плойкай, нанёс ёй 18 удараў. Пакаранне — 1,5 года калоніі

У Віцебску грузчык аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў жорстка збіў сваю жонку. Адначасова 26-гадовы мужчына прыкладна паўгадзіны катаваў жанчыну электрычнай плойкай, выбіваючы з яе прызнанне ў здрадзе, паведамляе сайт vitebsk.biz.

Муж і жонка жылі разам каля 6 гадоў. У іх трое непаўналетніх дзяцей, у дачыненні да якіх яны пазбаўленыя бацькоўскіх правоў за злоўжыванне спіртным. Муж жонку пастаянна збіваў, але яна яго, як часта водзіцца ў такіх сем'ях, абараняла і выгароджвала. 

Аднойчы жонка зламала руку і, як расказаў пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Антон Гарохаў, былі ўсе падставы падазраваць, што да гэтай траўмы датычны муж пацярпелай. Але жанчына настойвала — яна атрымала яе пры падзенні па сваёй віне.

Аднойчы пасля чарговага сумеснага распіцця гарэлкі здарылася новая сямейная сварка, пасля якой жанчына, пакрыўдзіўшыся, пайшла на 2 тыдні жыць да бацькоў. А калі вярнулася, то муж абвінаваціў яе ў сужонскай здрадзе. А калі яна тое адмаўляла, то вырашыў выбіць прызнанне сілай.

«Абвінавачаны уключыў у электрычную разетку плойку, пачакаў, пакуль тэмпература награвання павысіцца, — расказаў пракурор. — Пасля распаленай плойкай на працягу паўгадзіны ён прыпальваў жанчыне рукі, твар і сцягно. А каб ахвяра не вырвалася, абвінавачаны ўтрымліваў яе за зламаную руку. Адначасова ён яе збіваў: нанёс 18 удараў.

Як дадаў Антон Гарохаў, падчас расследавання крымінальнай справы пацярпелая ўсімі спосабамі выгароджвала мужчыну, а калі ўсе факты здзекаў былі даказаныя, то прасіла яго строга не караць.

У выніку мужчына прысуджаны да пазбаўлення волі на 1,5 года з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Варта адзначыць, што за негатыўныя каментары ў сацсетках на адрас прадстаўніка ўлады ў Беларусі лёгка можна атрымаць столькі сама ці нават больш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры23

Вядучы трэйдар папярэдзіў пра рызыку росту цэн на нафту да $200 за бараль праз недахоп рэзерваў і танкераў

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы4

Каля Сочы шугануў пажар на судне ВІДЭА2

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?4

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць